Интересные ссылки

Год

адзін з найбольш буйных цык лаў традыцыйнага народнага календа ра. Каляндарны Г. звязаны з бачным гадавым рухам Сонца па нябеснай сферы ў адрозненне ад каляндарнага месяца, звязанага з рухам Месяца і зменай яго квадраў, хаця прывязка толькі да руху Сонца і зяўляецца адносна позняй. Як і іншыя каляндар- ныя цыклы, Г. мае сваю структуру, пры гэтым структуры цыклаў рознай працягласці аказваюцца ізаморфнымі. Як прыклад можна прывесцi добра вя- домае ў нашай традыцыi атаясамлен не гадавых памiнальных дзён з адпа веднымi часткамi сутак. Так, веснавыя памінальныя дні Фаміна тыдня назы валiся «сняданне па радзiцелях», летнiя на Сёмуху «абед па радзi целях», а восеньскiя, цi змiтроўскiя дзя ды «вячэра па радзiцелях». Увесь шэраг прыпадабненняў узнаўляецца тады як Вясна Ранiца, Лета Поў дзень, Восень Вечар i Зiма Ноч, чым яскрава сведчыцца структурны iзамарфiзм гадавога i сутачнага кола. Рэканструктыўна беларускі калян дарны Г. падзяляецца на дзве буйныя асноўныя часткi: умоўна «мужчын скую» i «жаночую». У гадавым коле iм адпавядаюць «Зiма» i «Лета». Па чаткі і канцы гэтых частак хранала гічна набліжаныя да дзён веснавога і восеньскага раўнадзенняў. Такім чы нам, бінарная апазіцыя «мужчын скае»/«жаночае» прыводзіцца кален даром у дынамічную раўнавагу. Варта адзначыць, што парныя сім валiчныя шэрагі кшталту: Мужчына/ Жанчына Муж/Жонка Малады/ Маладая Хлопец/Дзяўчына Брат/ Сястра Зiма/Лета Ноч/Дзень Бык/Карова i г. д., наагул вельмi тра дыцыйныя для беларускага фальклё ру. Вось некаторыя паказальныя прыклады падобных сімвалiчных пры- падабненняў. Камплiментарныя апа зыцыi: 1) Мужчына/Жанчына Зiма/ Лета: «Да Дзiмiтра баба хiтра, па Дзiмiтры мужчыны хiтры» (пры маўка); 2) Бык/Карова Ноч/Дзень: «Прыйшоў бык, пад акном мык, прый шла карова, быка скалола» (Ноч i дзень у загадцы); 3) Хлопец/Дзяўчы на Зiма/Лета: «А ў малойчыкаў праўдачка, // Як зiмняе соўнейка, // Як жа ж яно лялеiць, // Дак жа ж яно не грэiць. // А ў дзевачак праўдачка, // Як летняе сонейка. // Як жа ж яно ля леiць, // Дак жа ж яно сагрэiць», «Мальчыская праўдачка, // Як зiмняе сонейка: // Хоць жа яно лялеець, // Дык жа яно не грэець. // ... Дзявочая праўдачка, // Як летняе сонейка: // Хоць жа яно смутненька, // Але ж яно цёпленька», «А ў мальчыкаў праўдач ка, // Як узiмку соўнiйка». Апазіцыя дзвюх частак Г. Зімы/ Лета транслюецца таксама і ў заа морфны код у выглядзе апазіцыі Воўк/ Мядзведзь, што, безумоўна, звязана і з рэальнымі праявамі актыўнасці гэтых двух распаўсюджаных прадстаўнікоў нашай фауны з вельмі высокім семія тычным статусам. Так, паводле народ ных уяўленняў, св. Юря ўвосень раз мыкае пашчы ваўкам, а ўвесну іх зноў замыкае, каб не рэзалі свойскай стат чыны пасля яе выгану на пашу. Ме навіта ў самы разгар зімы ваўкі збі ваюцца ў зграі, ладзяць свае вяселлі (параўн. палеск.: талака, гайна, гурт, валка, цечка, воўчае вяселле). Мядз ведзі, як вядома, гэтым часам мірна спяць у сваіх бярлогах. Перавароч ванне мядзведзяў у бярлогах сігналі зуе пачатак пераходу з зімовага гада вога паўкола да летняга. На Беларусі гэты момант адзначаны адмысловым святам Камаедзіца, якое шчыльна прымыкае да дня веснавога раўнадзен ня. Цікава і тое, што святы Юрі апе куна ваўкоў і Міколы паводле праўдападобных меркаванняў звяза нага з мядзведзямі ідуць адно за адным, і веснавыя святы маюць свае восеньскія дублі. У звязку з гэтым ціка ва прыгадаць антычную блізнечную пару Апалона і Артэміды, сакральнымі жывёлінамі якіх былі адпаведна воўк і мядзведзь. Прыгадаем таксама, што менавіта Апалон у грэкаў уважаўся за апекуна календара і святы на гонар гэ тага бога ладзіліся на маладзік, за што ён меў эпіклезу «неаменій». Так што цалкам блізнечная пара ўвасабляла ед насць гадавога цыкла. Прапорцыя Мужчына/Жанчына = Апалон/Артэмі- да = Воўк/Мядзведзь дазваляе гіпатэ тычна лічыць св. Юрю (а дакладней, яго протаганіста) свайго роду «неаме ніем» беларускага традыцыйнага ка лендара. Тым болей, што ўшанаванні першага ўзыходу маладзіка былі па шыраны на Беларусі да нядаўняга ча су. У гэтым сэнсе не здзіўляе значны роскід момантаў пачатку Новага года ў беларускіх «каляндарных» валачобных песнях. Наўрад ці пачатак гэты меў калісьці фіксаваную дату (напрыклад, 1 сакавіка), хутчэй ён быў прывязаны да першага маладзіка, найбліжэйша га да дня веснавога раўнадзення. Галоўнымi святамi гэтых частак Г. былi Каляды і Купалле, прынагоджа ныя да дзён зiмовага i летняга сонца варотаў. Гэтыя святы зяўлялiся своеасаблiвымi кульмiнацыйнымi (i пераломнымi) момантамi адпаведных перыядаў. У сваю чаргу кожны з гэ тых перыядаў таксама падзяляўся на дзве часткi, у вынiку чаго каляндарны Г. набываў чатырохчасткавую струк туру. Сімвалiчна гэтыя больш дробныя часткi класіфiкуюцца наступным чы нам: «дзявочая» (вясна)/«жаночая» (лета) i «хлапечая» (восень)/«муж чынская» (зiма), хаця на даволi позна зафiксаваных матэрыялах гэткi класі фiкацыйны прынцып не можа быць прасочаны з усёй належнай паслядоў насцю. У беларускай традыцыi захава лiся аўтэнтычныя назвы гэтых сезонаў: Ляля вясна, Цёця лета, Жыцень восень, Зюзя зiма. Дакладныя перыя ды панаваньня адпаведных персана жаў не захавалiся. Але гiпатэтычна i з высокай доляй верагоднасцi можна выказаць наступныя меркаваннi. Ляля час ад веснавога раўна дзення да летняга сонцавароту. На на шу думку, акурат гэтым часам пра водзiлiся абрады iнiцыяцыi дзяўчат, пасвячэннi ў дзяўчыны, кульмiна цыйнымi момантамi якiх былi, iма верна, святы Ляльнiк (22 красавiка), Юря (23 красавiка) i Ярылавiца (27 красавiка). Прыкладна ў гэты ж калян дарны перыяд дзяўчаты «юрылiся» цi «кумiлiся», г. зн. выбiралi сабе сябро вак на год, з якiмi падчас вяселля яны мусiлi развiтвацца, што добра ад бiлася ў абрадавых тэкстах. Цёця час памiж летнiм сонца зваротам i восеньскiм раўнадзеннем, час уборкi ўраджаю. Можна падазра ваць захаванне ў назве гэтага перыя ду тэрмiналогii неалiтычных культаў Вялiкай Багiнi Мацi. Як ні спакуслiва адносiць Жытня таксама да летняга перыяду, пры намсi, да жнiва, тым не менш ёсць усе падставы лiчыць яго ахавальнiкам во сеньскага багацця (пасля таго, як ура джай ужо сабраны), удалых шлюбаў i культу продкаў (Дзяды, Каляды). Гэты сезон доўжыўся прыкладна ад восень скага раўнадзення i да Калядаў i праходзiў, гэтак бы мовiць, пад знакам Вялеса. За гэта можа сведчыць, у пры ватнасцi, яўная сувязь «барады Жыт ня» з «барадой Вялеса», як называлiся апошнiя нязжатыя ў полi каласы, прысвечаныя Вялесу, а таксама цэн тральны для ўсяго перыяду абрадавы комплекс, звязаны з культам продкаў. I, нарэшце, Зюзя час ад Каля даў i да веснавога раўнадзення. Этымалогiя слова здаецца празрыс тай. Яно яўна звязана з бел. зюзець «мерзнуць» i азызнуць «азглець, змерзнуць на холадзе» i iнш. На гэты ж перыяд прыпадаюць i месяцы з тоеснай унутранай формай назоваў: Студзень, Люты i, часткова, Снежань. Ёсць падставы звязваць менавiта з Зюзем як «юнацкiм» перыядам (хаця сам Зюзя ўяўляўся сiвым дзедам) аб рады хлапечых iнiцыяцыяў, пасвя чэнняў у хлопцы вiры.