Интересные ссылки

Гняздо

назва нейкай зоркі, най больш верагодна, зоркавага згуртаван ня Пляядаў (параўн. рус. Гнездо, Пти чье Гнездо, Утиное Гнездо, Утичье Гнездо), паколькі шчыльная купка з шасцісямі зорак на небе і сапраўды нагадвае адкладзеныя ў Г. яйкі. Мож на меркаваць, што Г. знаходзіцца на самай вяршаліне нейкага (Сусветна га?) дрэва. Спраўджваючы сітуацыю па зоркавай мапе, заўважаем, што ўво сень, у момант найбольшага ўзыхо джання Пляядаў на небе, яны акурат знаходзяцца пад сузорем Персея, якое ў сваю чаргу вельмі нагадвае пераку ленае дагары нагамі дрэва. Апошняе добра вядомае шматлікім міфалогіям, у прыватнасці, ведыйскай, і сімвалізуе начны аспект касмічнага цэлага. На зва сустракалася на Браслаўшчыне.