Интересные ссылки

Генiталii жаночыя

у трады цыйных поглядах крынiца ўсеагуль нага жыцця i багацця, унiверсальны спараджальны пачатак. У народна медыцынскiх рытуалах матыў Г. ж. улучаўся ў агульную семантыку пера нараджэння, калi падкрэслена мацi пераступала праз хворае дзiця, выцi рала яму твар падолам сподняй ка шулi, праймала праз спаднiцу. Жыц цядайная моц Г. ж. асаблiва выразная ў звычаi абцiраць твар дзiцяцi рукою, правёўшы ёю папярэдне мiж ног, са словамi: «Чым радзiла, тым адхадзiла». Рэальная дэманстрацыя геніталій у рытуалах прызваная стымуляваць плоднасць, а таксама абаранiць чала века ад шкодных уплываў. У Коб рынскiм павеце, калi сустракалiся з папом, то адплёўвалi два разы i да краналiся да геніталій. Разам з тым з мiфалагiчнага пункту гледжання Г. ж. апiсваюцца як таямнiчы i цёмны па чатак, ад якога зыходзiць небяспека i нават смерць «калi жанчына «пры свецiць», прайшоўшы над дзiцем, то яно не будзе расцi». Як заўважае сербскi вучоны Л. Радэнковiч, Г. ж. у традыцыйным успрыманнi праход на той свет, i таму дэфларацыя мала дой разумелася як адкрыццё шляху да сваiх продкаў. Адсюль строгае патра баванне цнатлiвасцi нявесты, iнакш можа адбыцца кантакт з iншымi, незнаёмымi i нават небяспечнымi сiламi. Параўн. тут уяўленнi пра на вародка як пасланца чужога свету. Г. ж. сярод элементаў прадметнага кода сімвалізуюцца рэчамі, якiя суда чыняюцца з колам або маюць адтулiну цi паглыбленне. Гэта перадусiм спад нiца i фартух (нявеста развязвала iх у час вянчання, каб пазней лёгкiмi былi роды), ступа, гаршчок i хамут (як ма ладая выязджала да жанiха, на хвiлiну развязвалi хамут, бо гэта палегчыць першыя роды). Хамут надзявалi на шыю «нячэснай» нявесце няцэлас насць хамута суадносiлася з «няцэль насцю» дзяўчыны, параўн. у гэтых жа звычаях дзiравы посуд цi пiрог з дзiркай. Гл. прымаўку «бабська ха муцiна ўвесь свет замуцiла». Метафа ра жанчына печ можа звужацца i да выявы як печы чэрава, мацярын скага ўлоння. Цалкам суадносяцца з уяўленнямi аб сiмвалiчнай тоеснасцi чалеснiкаў i Г. ж. рытуалы «перапя кання» дзiцяцi, калi хворага на лапа це як бы садзiлi ў печ: дзiця сiмвалiчна вярталася назад, ва ўлонне, каб на радзiцца зноў «новым» i здаровым. Засланка ў гэтым кантэксце адсылае да матыву цнатлiвасцi нявесты: на вяселлi хадзiлi з засланкай па вёсцы i абяўлялi аб падзеi. У сiстэме архі тэктурных аналогiй Г. ж. адпавяда юць дзверы i вароты (напр., у пры казцы «I мы з тых варот, адкуль увесь народ»). Асаблiва нагляднае падоб нае атаясамленне ў радзiннай звычаёвасцi i замовах для паляг чэння родаў адчынялi дзверы i вок ны, параўн. таксама «Замкнiцеся, ключы залатыя, зачынiцеся, дзверы царскiя, не пусьцiце гэтыя дзiцяцi». Г. ж. маюць аналогіі і ў ландшафта вым кодзе: «Усе прайшлi праз той лажок, дзе на горачцы гаёк». На мiфапаэтычных асацыяцыях грунтуюцца і намiнацыі Г. ж., сярод якiх дамiнуюць птушыныя, жывёль ныя метафары тыпу курка, цiпка, мышка, куна i да т. п., вызначальнымi для якiх стаюць семы плоднасцi ды хтанічнасці.