Интересные ссылки

Гаюн

Гаёвы дзед, дух, які сочыць за парадкам у лесе, мае слугамі звя роў і птушак. Уяўляўся ў выглядзе старога дзеда, парослага замест ва ласоў сівым мохам. Мае ўнучак Гаё вак. Нагадвае мядзведзя, але ходзіць проста. З асаблівай пяшчотаю ахоў вае ўлюбёныя мясціны, каб ніхто не парушыў іх некранутага хараства. Перад выпадковым дрывасекам ён паўстае ва ўсім сваім жудасным аб ліччы, пасля чаго чалавек больш не адважваецца наведацца ў тое месца. У гневе Г., не паспеўшы спудзіць не пажаданага прышэльца, можа за валіць яго дрэвам. У былыя часы не нарыхтоўвалі лесу на будоўлю без дазволу Г., іначай хата не будзе тры валая і даўгавечная. Селянін мусіў загадзя надвячоркам пайсці ў лес і ў нагледжаным месцы на пянёчку пак ласці гасцінец са словамі: «Прынёс сняданне Гаёваму дзеду. Ці сам зясі, ці ўнучкам дасі». У гэтым дзеянні праглядаецца акт ахвярадаўства сілам навакольнай прыроды. Калі на раніцу пачастунак знікаў, гэта азна чала, што Г. прыняў гасцінец і даў згоду на высечку. Калі ж пачастунак заставаўся некрануты, трэба было шукаць іншае месца. Калі ж дрэва з лесу забіралі без ведама Г. і пачыналі рабіць зруб, Г. пасылаў на будаўніц тва зайца (у народнай сімволіцы сімвал няшчасця), які папярэджваў, што такая хата доўга не прастаіць. Падобнымі духамі лесу ў беларускай дэманалогіі зяўляюцца Лясун, Пу шчавік. Легенды пра Г. сустракаюц ца на Вілейшчыне.