Интересные ссылки
бункерный питатель вибрационный

Гарэлка

Гарэлка ў беларусаў мае выразны сімвалічны статус. Неадна- значнасць стаўлення да Г. у рэальным жыццi вызначае дачыненнi яе ў этыялагiчных легендах як са станоў- чым, так i з негатыўным полюсамi, як з Богам, так i з чортам. Згодна з запiсамi са Столiншчыны, Бог, веда- ючы, што Г. гонiць чорт, зрабіў так, каб людзi, якія не злоўжываюць ёю, былi моцныя i здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць Г. з жыта Бог у дзесяць разоў скарацiў ураджай. Г. уваходзiць у шэраг абавязковых элементаў пахавальнапамiнальнага комплексу. Пасля пахавання запра шаўся i сам нябожчык яму лiлi Г. на абрус са словамi: «Хадзi выпi чарач ку гарэлкi». У час памiнання ставiлi на стол асобную чарку, адлiвалi Г. на стол, лiлi на магiлку. Мае мiфалагiчны падтэкст i на ступны матыў: менавiта з пяных гас цей жартавала нячыстая сiла; вядо мы шэраг былiчак пра пянага, якi блудзiў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымлiваў у падарунак «шышкi» i пад. Апяненне (у тым лiку наркатычнае) парушала прасторача- савыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з «нежыццю», як бы зды маючы межы памiж светамi.