Интересные ссылки

Гаршчок

у шматлiкiх рытуальных практыках сiмвалiчна рэпрэзентаваў сабой чалавека яго галаву i чэра- ва, а таксама дом рэальны, зямны, i дом дамавiну апошнюю. Як i чэра ва жанчыны, Г. уяўляўся крынiцай жыцця, надзяляўся творчай патэнцы яй, а яго разбiванне сiмвалiчна пазна чала пераход да жаноцкасцi (посуд бiлi пасля першай шлюбнай ночы) i нават роды. У пахавальнай абрад насцi Г. выступаў як умяшчальня душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднiкам памiж светамi. Яго пераварочванне ўста наўлiвала мяжу памiж процiлеглымi сферамi, бо гэткiм чынам нейтралi завалася небяспечная пустата Г., якая магла быць запоўнена смерцю. Iза морфнасць Г. i труны назiраецца i ў звы чаях закопваць у iм дзяцінае месца. Сувязь Г. з душамi продкаў, з печчу i прасторай каля яе, а таксама наўпро стае сутыкненне з агнём тлумачаць су аднясенне яго з дамавiком. Па ўсёй тэ рыторыi Беларусi вядома павере аб перасяленнi дамавiка ў новуюхату ме навiта ў Г. з жарам. На ўсходнеславян скай тэрыторыi дзiравы Г. уваходзiць у шэраг прадметаў, што выконвалi ў свядомасцi ролю курынага бога. Трэ ба адзначыць, што мiфалагема дзiра вага посуду праз актуалiзацыю апазi цыi цэлы/бiты, адкрыты/закрыты выступае ў аснове рытуальных прак тык, калi парушаная цэласнасць маркiруе адкрытасць, здыманне межаў памiж супрацьпастаўленымi сферамi i тым самым вызначае выкарыстанне такога посуду ў кантэкстах з семанты кай пераходу, кантакту: дзiравы Г. трымалi над чараўнiцай, якая нiяк не магла памерцi; iм кiдалi ў хлеўнiка, вы ганяючы з гаспадаркi, ды iнш. У шэрагу рытуальных дзеянняў абыгрываецца пустата посуду, яго па тэнцыйная магчымасць «змяшчаць» у сабе тыя цi iншыя якасцi: казалі, што ў Г. можна пабачыць чараўнiцу, у iм пасля пэўных аперацый магла сканцэнтравацца персанiфiкаваная хвароба, менавiта ў Г. знаходзiлi пры тулак атмасферныя зявы. Г. адзiн з неадлучных элементаў каляндарных святаў. Амаль усе земля робчыя абрады адбываліся паводле ка нону старажытных аграрнакульта вых дзеяў, якiя патрабавалi шырокага гуляння, весялосцi, багацця страў. У народнай свядомасцi захавалася псiха лагiчная матывiроўка сакральнасцi і неабходнасцi «пiру» ў святы, звязаныя з земляробствам: «Без Г. i празнiк не ў празнiк». Значным сведчаннем важ най ролi Г. і пiва стала сумяшчэнне значэнняў «пiццё, пачастунак» i «вя лiкае свята» ў адным слове канун. Усведамленне залежнасцi плёну ад частавання характэрна для большасцi абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пас ля вывазу гною запрашалiся зусiм не знаёмыя людзi: «Хадзiце, выпiце чар ку, каб жыта вялося», а за сталом чарцы папярэднiчаў тост: «Як вы пеш, так i адмочыць. Пiце, каб усхо ды былi часцейшыя i гусцейшыя». У такім разе iмiтатыўная магiя прыпа дабняе Г. да дажджу.