Интересные ссылки

Гарох

адна са старажытных куль тур, што складала асноўную ежу да збожжавых, набыў у архаiчнай куль туры глыбокi сiмвалiчны сэнс. Яго най першае i асноўнае абрадавае выкары станне у пахавальнапамiнальным комплексе. Г. раскiдвалi па кутах цi кiдалi за печ для душаў памерлых. Бе ларусы ў час памiнальнай ежы адчы нялi вокны i дзверы, а гаспадар, абы шоўшы хату, запрашаў продкаў на страву з Г., які быў адной з найваж нейшых калядных страваў, а таксама неабходным атрыбутам рытуалаў з вы разнай прадукавальнай семантыкай. Бацька падкiдваў Г. угару, а дзецi старалiся злавiць па дзве гарошыны, каб авечкi прынеслi паболей ягнят. У народнай культуры Г. мае эра тычную сiмволiку, i прарослая гаро шына атаясамлiваецца з зачаццем дзiцяцi. У чарадзейных казках нара джэнне асілка Пакацiгарошка на ўпрост звязваецца з праглытваннем жанчынай цудоўнай гарошыны (параўн. таксама значэнне фразеа лагiзмаў: паесцi гароху «зацяжа рыць», атрымаць гарохавы вянок «атрымаць адмову пры сватаннi». Да рэчы, гарохавы вянок сiмвалiзаваў у рытуалах страчаную дзявоцкасць. Па казальны i наступны звычай, вядомы ў канцы мiнулага стагоддзя на Гро дзеншчыне: калi для абраду ачышчэн ня прыходзiла маладая жанчына, што мела пазашлюбнае дзiця, святар над зяваў ёй на галаву вянок з гарохавай саломы i загадваў прывязаць яе да дрэва, якое расло каля царквы. У беларускiх паверях струк з дзевяццю або дванаццаццю гарошынамi мог спынiць вясельны поезд, а перакiнуты праз страху, ператвараў удзельнiкаў вяселля ў ваўкоў (гл. Ваўкалак). Iснуюць гiпотэзы аб прыналеж насці Г. да сiмвалаў i атрыбутаў бога Перуна. Магчыма, таму героі некато рых казак, накіроўваючыся да ведзь мы (Бабы Ягі) па чароўныя гуслі самагуды, прыхопліваюць з сабой Г. Па гарохавай (або бабовай, гл. Боб) сцябліне баба з дзедам падымаюцца аж на неба да самога Бога.