Интересные ссылки

Гароднiна

Сваё месца ў народна паэтычных поглядах беларусаў на свет займаюць вераваннi пра гарод i гародныя раслiны. Гарод у мiфапаэ тычных уяўленнях гэта не дзявоц- кае i не мужчынскае месца, а пасадка Г. працоўная функцыя жанчын, якая нярэдка суправаджалася ры туальнымi паводзiнамi. Кожная з вя домых беларусам гародных раслiн знайшла сваё месца ў раслiнным ко дзе традыцыйнай культуры, якi здо леў зафiксаваць старажытныя звычаi i абрады, а таксама метафарычна ад люстраваць тыя цi iншыя якасцi са мога чалавека i ладу яго жыцця. Шмат паверяў, звязаных з выро шчваннем Г., укладваецца ў даволi тыповую карцiну аграрнай магii, дзе асноўным структурным законам зяў ляецца падтрыманне формулы «па добнае выклiкае падобнае»: каб гуркi былi доўгiмi i тоўстымi, гаспадыня клала побач з сабой таўкач; цяжар ную жанчыну прасілі пакласці пер шыя бульбіны; моркву сеялi толькi абутымi, каб яна не патрэскалася i не набыла форму босай нагi. Народнапе сенная сiмволiка задзейнiчае Г. у «прыродных» частках вобразнага паралелiзму, зыходзячы перадусiм з яе «полавай» дыферэнцыяцыi. Асно вай суадносiн з тым цi іншым полам стала вонкавая форма Г. Так, рэпа, капуста i бурак падаюцца як жано чыя сiмвалы, а гурок, морква, пятруш ка, хрэн як мужчынскiя. У трады цыйнай культуры замацавалася абарончая семантыка вострай, паху чай Г. цыбулi, часныку, хрэну, рэдзькi, перцу, якiя выкарыстоўвалiся ў якасцi супрацьдзеяння варожым уплывам. Аналiз паверяў, звязаных з Г., яшчэ раз дэманструе непадзель насць i ўзаемаабумоўленасць народна паэтычнай сiмволiкi i традыцыйнага ладу жыцця.