Интересные ссылки

Гара

у беларускай мiфапаэтычнай традыцыi мадэлюе вертыкальную структуру Сусвету і ўяўляе трансфар мацыю Сусветнага дрэва. Міфалагіч ная Г. трохчасткавая. На яе вяршыні, тоеснай вяршаліне Сусветнага дрэва, жывуць багі (у iндаеўрапейскай тра дыцыi Г. пераважнае месца знахо джання бога Грымотнiка), у ніжняй частцы ліхія духі, а на зямлі ча лавечы род. Вяршыня Г. зяўляецца i месцам волевыяўлення прароцтваў багоў (вешчы сон князя Гедымiна, князя Тура на Г.). У беларускабалц кай мiфалогii Г. сiмвалiзавала шлях для душ памерлых у вырай. Калян дарнаабрадавы фальклор выяўляе Г. як сакральны цэнтр рытуальнай пра сторы: «Ой сярод сяла стаяла гара» (калядная), «А на гары царкоўка» (ку пальская), «Да яго ж двор на пагорач ку» (валачобная), што знаходзiць сваё пацверджанне i ў рэальнай (напры клад, купальскай) абрадавай практы цы. Большасць паганскiх свяцiлiш чаў, вядомых на Беларусi з пiсьмовых крынiцаў i палявых даследаванняў, стаіць на Г. Сакральнае значэнне мелі ўзгоркі, за якімі замацаваліся народ ныя назвы Дзявочая гара, Святая гара, Бабіна гара, Лысая гара, Пе рунова гара (на выспе Асвейскага возера, в. Дараганава Асіповіцкага, в. Шчуpок і Вензаўшчына Шчучын скага рнаў і інш.), Чортава гара (в. Касута Вілейскага, Гаравыя Полацка га, Пусташкі Браслаўскага рнаў ды інш.), Змеева гара (Млыны Камянец кага, Вароніна Сенненскага рнаў), Турава гара (Тураў Жыткавіцкага р на), Богава гара (Барсукі Верхня дзвінскага рна), Царкавішча (Сма рыгі Полацкага, Лоск Валожынскага рнаў), Капліца (Нянькава Навагруд скага рна), Княжая гара (Чудзін Ган цавіцкага, Хавонічы Кобрынскага р наў), Пагулянка (ваколіцы Чэрвеня Мінскай вобл.), Святая грыва (Рэчыцкi рн), гара Пяркунаса блізу Свянцянаў ды iнш. На тэрыторыі Бе ларусі вядомы таксама назвы культа вых гор Карагодзіца, Iгрышча, Юрева горка, Белая гара, Вясёлая гара, Шайтангара, Маруленя, Гара Святы Ян, Казакова гара ды інш. Звычай пакланяцца ўзгоркам да жыў да ХХ стагоддзя.