Интересные ссылки

Галавешка

галаўня, абгарэлае палена. Найперш Г. увасобiла сак ральную моц агню, якую можна было скарыстаць цi з прадукавальнымi, цi з абарончымi намерамi (параўн. фор мулу «Соль табе ў вочы, галавешку ў зубы»). Асаблiвай магiчнай сiлай надзялялiся Г. з рытуальных вог- нiшчаў купальскага, юраўскага цi каляднага. Каб лён быў высокi, у ваду кiдалi Г. на Купалле, на Заходнiм Па лессi моладзь бегала, трымаючы iх над галавой, а потым закiдвала ў поле для абароны ўраджаю ад нячыстай сiлы. Такiм чынам, папершае, Г. сiмва лiчна замяшчае сабой агонь. Акрамя таго, тэрмiн «галаўня» замацаваўся за жытняй спарынёй чорным зернем, прычыны зяўлення якой бачылi ў ня бесным агнi, у маланцы: «маланка жыта палiць спарыня ў жыце», а таксама ў няправiльных дзеяннях з тымi ж Г.: на Каляды забаранялася залiваць iх вадой, называць гала вешкамi, казаць трэба «залатушкi» ды iнш. Падругое, Г. у печы звязвалiся з продкамi: «печ улюбёнае месца знаходжання душаў, на Дзяды гала вешка, падаючы з печы, дзiўна iс крыцца i разгараецца»; «калi топяць у печы, а там гудзiць i трашчыць, то душы памерлых родных просяць да памагчы, бо пакутуюць замест пекла ў печы». I патрэцяе, у выглядзе Г. уяўлялi лятучага змея, што блiшчыць i рассыпае iскры, несучы гаспадару багацце. Наагул у дыялектах «голов ня» табуiстычнае абазначэнне змяi. Цiкава, усе гэтыя тры пункты семы спору, матывы змея i культу продкаў абяднаў у сабе беларускi дэман Спарыш; да агню, памерлых i ўрадлiвасцi скіраваны гэтаксама вобраз вужа. Як паказвае У. М. Та пароў, «змяiную» тэму працягвае i навагоднi паўднёваславянскi бадняк недапаленае да канца палена, якое шырока выкарыстоўвалася ў пра дукавальнай магіі. У шэрагу трады цый у падобных рытуалах спальва лася змяя, таму тэрмiн, а за iм i рэалiя, могуць мець дачыненне да вобраза супрацiўнiка Грымотнiка.