Интересные ссылки

Галава

у антрапаморфнай мадэлі свету сімвалізуе неба. Як і іншыя часткі цела, Г. мае яс кравыя сімвалічныя аналогіі ў мікра космах хатняга начыння, печы, улас на хаты, ландшафту і самога Сусвету. На роўні рэчыўнага коду Г. адпавядае гаршчок у загадках Г. падаецца як «гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае», гл. таксама этымалагічную род насць слоў чэрап і чарапок і звычай з Шумілінскага рна: «Як чараўніца ўміраіць і ня можа ўмерці дзірку ў пасудзіне прабюць і дзіржаць над той бабай, тады скоранька ўмрэць». Віда вочна, гэтая акцыя ізаморфна пашы ранаму прадпісанню ўзрываць у такіх сітуацыях столь і тым рытуальна ствараць дарогу для больш лёгкага пе раходу душы на той свет. Да сімволікі Г. маюць дачыненне галаўныя ўбо ры шапка, хустка, намётка. На роўні інтэреру з Г. чалавека су пастаўляецца печ, назіраецца нават перанос назваў частак Г. чалавека на часткі печы і наадварот: каптур верхняя частка печы і галаўны ўбор, чало лоб і пярэдняя частка печы, чалеснікі і рус. «челюсть», паднябен не ў печы і ў роце ды інш. Адметнае паказанне роту як часткі печы, пад печка ў загадках «Поўны падпечак белых авечак» (зубы), «У печцы цяп ло паліцца, зпад печкі попел валіц ца» (курыць люльку) і інш. Сімваліч нае асэнсаванне печы як Г., часцей жаночай, прадвызначыла ўзнікненне цэлага шэрагу побытавых прадпісан няў. Пасля выпякання хлеба гаспады ня павінна была закрыць печ заслан кай, іначай, калі яна памрэ, у яе рот будзе «раззяўлены»; «як хто атходзіць, заслонку ў печы нада закрываць, каб ніхто на яго ні разяваўся» (зап. у Ле пельскім рне). Iзаморфнасць Г. чалавека і яго хаты наглядна чытаецца ў загадках «Стаіць стоўб, а на тым стаўбу хата», «У адну пуньку ды сем варот». Выраз ная паралель Г. і хаты назіраецца ў найменні частак інтэреру праз апі санне чалавека: вушы 1) на галаве і 2) выступы ў бярвеннях, якія ўпуска юцца ў вушакі; барада 1) на твары і 2) выемка ў крокве. Роту і вачам сімва лічна адпавядаюць дзверы і вокны. У народных паверях, выпраўляючыся ў дарогу, зачынялі дзверы і вокны, каб «у зласліўцаў закрыліся раты са злымі языкамі»; у загадцы пра вокны «як удзень, так і ўночы, ўсё тыя ж вочы». У сістэме ландшафтавых аналогій Г. найперш вылучаецца гара, на прыклад у загадцы: «А на гары гай, пад гаем маргай, пад маргаем шмар гай, пад шмаргаем хапай» (валасы, вейкі, нос, рот). У новазапаветным аповедзе ўзвышша ў выглядзе ўзгор ка, на якім быў укрыжаваны Хрыстос, атрымала назву Галгофа (грэц. «чэ рап»). Паказальная і замацаванасць за гарой эпітэта Лысая. I, нарэшце, касмічнымі адпаведні камі Г. выступаюць неба і яго галоў ныя абекты Сонца, Месяц, зоркі. Прычынамі галаўнога болю ва ўяў леннях беларусаў магло быць пару шэнне забаронаў раскідваць вычаса ныя валасы, прычэсвацца на Раство, мыць Г. у дзень Iвана Галавасека і іншыя адступленні ад каляндарнай рэгламентацыі паводзінаў. Да ліку прафілактычных захадаў належаць прадпісанні ў час першага грому ку ляцца або стукаць сябе кулаком па Г. са словамі «залезна галава». З Г. звязаны шэраг паверяў і ры туалаў, што маюць як асноўную ідэю жыццёвай моцы, актыўнасці, пачат ку жыцця.