Интересные ссылки

Гаеўкi

міфічныя насельніцы лясоў і гаёў, унучкі Гаюна (Гаёвага дзеда). Маляваліся ў выглядзе маладых га рэзлівых дзяўчат. На зіму яны пакры ваюцца густой снежнабелай поўсцю, чыстым застаецца толькі прыгожы твар ды русыя косы. Па вясне поўсць спадае, і Г. становіцца як звычайная дзяўчына, толькі прыгажэйшая. Яны любяць усё жывое: да іх, параніўшы ся, звяртаюцца па дапамогу і лось, і птушка, ведаючы, што Г. залечаць іх раны. Злавіць і прыручыць Г. немаг чыма. У час небяспекі яны могуць ра біцца нябачныя. Гаёвы дзед забара няе неразумным унучкам выходзіць за межы лесу. Але, даведаўшыся пра гулянне ў недалёкай вёсцы, яны ўця каюць туды і цішком падглядаюць, як забаўляецца моладзь, у якіх строях і ўпрыгожаннях вясковыя дзяўчаты. Упадабаную сукенку Г. могуць зняць з якойнебудзь адасобленай дзяўчы ны, пусціўшы яе ў споднім ці зусім го лую. У купальскую ноч Г. выходзяць да святочнага вогнішча, дурэюць у росным жыце, збіраюць зёлкі. Апоў начы яны вяртаюцца ў лес палюба вацца на цвіценне Папарацікветкі. Чалавек, высачыўшы Г., можа не ўпрыкмет пайсці за імі, і тыя прывя дуць яго да кветкі шчасця. Г. частко ва нясуць у сабе рысы русалак. Згад валася пра іх на Вілейшчыне.