Интересные ссылки

Чортава вяселле

Віхор, зімой завіруха, кудаса,  узняты ветрам слуп пылу або снегу. У міфалогiі асэнсоўваецца як праява дзейнасці нячыстай сілы, шабас, спраўляны чарцямі і ведзьмамі. Прычыны тлумачылі па рознаму: або гэта чорт з ведзьмай жэніцца, або чэрці з ведзьмамі балююць з радасці, што недзе засіліўся чалавек і ім удалося ўхапіць душу гэтага грэшніка, каб зацягнуць яе ў пекла, або памёр вялікі вядзьмак. Віхор пакідаў пасля сябе вялікія разбурэнні: сарваныя стрэхі хат (гэта «чортава вяселле» коламі зачапіла), паваленыя дрэвы або пакручанае і паваленае жыта («палегліца»). Калі каго захопіць такі віхор, то трэба адразу сядаць або класціся на зямлю і жагнацца, каб адагнаць нячыстую сілу. З мэтай барацьбы з віхрам у яго цэнтр кідалі  сякеру або нож. На іх застанецца кроў ад параненага чорта. Цяжарнай жанчыне, якая ўбачыла віхор, забаранялася брацца ў бокі, бо тады дзіця народзіцца з чортавым рабром і стане асілкам, які зможа пераварочваць хаты. Але ў яго будзе столькі чорных плямаў, Чортава фэбра (Ліхаманка)  колькі пальцаў да цела прытне цяжарная.