Интересные ссылки
Горячие обеды в офис доставка обедов в киеве читайте больше

Вяселле

складаны i працяглы па часе рытуальнаабрадавы комплекс, скiраваны на грамадскую фiксацыю прынцыпова iншага сацыякультурна га статуса маладых людзей перад шлюбнага ўзросту. Беларускае В. мела шмат агульнага з В. iншых су седніх народаў i разам з тым мела даволi выразную адметнасць прак тычна ва ўсiх складніках абрадавага комплексу: у структуры, у часе пра вядзення, у адлюстраваннi светапо глядных асноў этнасу, яго мента лiтэту, вызначэння сацыяльнай ролi i месца жанчыны, у працягласцi, да кладна вызначаных ролях кожнага ўдзельнiка, у найбагацейшым песен нахарэаграфiчным суправаджэннi. Iснавала забарона спраўляць В. у пост, а таксама напярэдаднi шэрагу хрысцiянскiх святаў. Асноўныя перы яды В. прыпадалi на час ад Багача i да Пiлiпаўкi («вялiкая вясельнiца»), ад Вадохрышча i да Масленкi («мя саедная вясельнiца») У структуры беларускага В. мож на вызначыць тры асноўныя этапы: абрады дашлюбнага часу, само В. i, нарэшце, абрады i абрадавыя рэг ламентацыi паводзiнаў маладых да года пасля В. Перадшлюбны перыяд мог доў жыцца ад двух тыдняў да месяца i ўлучаў у сябе наступныя асноўныя моманты: сватанне, запоiны, змовiны, зборную суботу. Сватанне адлюстроўвала самую старажытную форму вясельнай аб раднасцi, аснову якой складала куп ляпродаж нявесты. Мэта сватання абодва бакi (жанiха i нявесты) па вiнны былi дамовiцца памiж сабой аб згодзе на шлюб i ўмовах падрыхтоўкi i правядзення В. З боку жанiха ў госцi да маладой хадзiлi сваты (прад стаўнiкi свайго роду) сват i бацька маладога або сват разам з маладым. Роля дзяўчыны ў гэтым выпадку была даволi пасiўнай: яе выпраўлялi з хаты. Канчатковая згода была за бацькамi, хаця згода цi нязгода дзяў чыны магла ўплываць на вынiковасць сватання. У некаторых мясцiнах iснаваў звы чай праводзiць «агледзiны», калi бацькi нявесты выказвалi жаданне пазнаёмiцца з сямёй жанiха i «агле дзець» яе гаспадарку. Следам за сватаннем iшлi запоiны («запiвiна», «заповiны», «малыя зару чыны», «барышы», «малая гарэлка»), у час якога канчаткова замацоўвала ся згода абодвух бакоў, i з гэтага часу дзяўчына лiчылася засватанай, нi адзiн з бакоў пасля гэтага не меў пра ва змянiць сваё рашэнне. Характар запоiнаў зноўтакi нагадваў звычай ную гандлёвую аперацыю, здавальня ючы вынiк якой «запiвалi барышом». Пры канцы запоiнаў дамаўлялiся аб часе правядзення заручын («вялiкiя запоiны», «вялiкая гарэлка», «змо вiны»). На змовiнах з абодвух бакоў прысутнiчала шырокае кола раднi, якая знаёмiлася мiж сабой i канчат кова абмяркоўвала ўсе акалiчнасцi правядзення В., а таксама вызна чалiся падарункi з боку жанiха i з боку нявесты. Напярэдаднi самога В., у суботу ве чарам, у хаце маладой ладзiлi «збор ную суботу» («дзявочы вечар», «па ненскi вечар», «вянкi», «зборны вечар»). Зборная субота была своеасаблiвай мяжой у характары жыцця i сацыяль ным статусе дзяўчыны. Яна раз вiтвалася са сваiм дзявоцкiм жыццём, са сваiмi лепшымi сяброўкамi, пазбаў лялася права прысутнiчаць разам з iмi на гулянках дашлюбнай моладзi. Адвячоркам у суботу ў хаце мала дой збiралiся яе сяброўкi, яны вiлi вянкi, рыхтавалi абрадавыя ўпры гожаннi для жанiха i нявесты. За вiванне вянкоў адбывалася з дазволу i дабраслаўлення бацькоў i сiм валiзавала цнатлiвасць дзяўчыны. У паўднёвазаходнiх раёнах Беларусi ў зборную суботу «завiвалi елку» («вiл ца»): яе ўпрыгожвалi каляровымi кветкамi, свечкамi, цацкамi, выраб ленымi з саломы. Уласна вясельны цыкл абрадаў распачынаўся з выпякання каравая. Можна канстатаваць, што каравайны абрад быў адной з дамiнантаў ва ўсёй вясельнай абраднасцi. Выпяканне каравая сiмвалiзавала пачатак вя сельнай дзеi, а яго дзяльба сведчыла аб заканчэннi В. Акрамя гэтага, у структуру каравайнага абраду ўваходзiлi наступныя рытуальныя дзеяннi: падрыхтоўка дзяжы, замеш ванне цеста, вымятанне i распальван не печы, саджанне каравая ў печ, вы манне з печы, варажба аб лёсе маладых па форме каравая i некато рых iншых вонкавых прыкметах, упрыгожванне, захаванне каравая ў каморы, вынас, дзяльба i пэўныя ры туальныя i магiчныя дзеяннi ўдзель нiкаў В. з атрыманым кавалачкам («доляй») каравая. Неабходна адзначыць, што каравай ны абрад характэрны для паўднёва га, паўднёвазаходняга i цэнтральнага рэгiёнаў Беларусi. У паўночных i паў- ночнаўсходнiх рэгiёнах iснаваў так званы «стаўбавы абрад», асноўныя дзеяннi якога выконвалiся каля «слу па», «стаўба», якi ўкопвалi побач з печ чу з правага боку ад вусця. Вельмi важнай этыкарэгламен туючай часткай вясельнага абраду быў пасад маладых. Для атрымання канчатковай згоды маладых на шлюб i дабраславення бацькамi жанiха i ня весту садзiлi на дзяжу, на лаву, зас ланую вывернутым кажухом або жытнёвым снапом. Прычым садзiцца на дзяжу маладым дазвалялася толькi ў тым выпадку, калi нявеста была цнатлiвай. Наступнымi храналагiчнымi эта памi В. зяўляюцца збор i адпраўлен не дружыны жанiха, прыезд iх па ня весту i яе выкуп. Пасля таго як дружына маладога вытрымае iспыт, прапанаваны друж камi маладой, а выкуп задаволiць усе бакi, бацька нявесты тройчы па сон цы абводзiў дачку вакол стала i каля парога перадаваў яе ў рукi жанiха. Маладых адпраўлялi для шлюбу ў касцёл або павянчацца ў царкву. Ма ладыя садзiлiся ў брычку цi ў фурман ку, бацькi тройчы абыходзiлi вясель ны поезд i абсыпалi яго зернем жыта. Калi нехта з маладых быў сiратой, то вясельны поезд адразу ехаў на могiлкi, каб заручыцца благаславен нем продкаў на доўгае i шчаслiвае сумеснае жыццё. Калi ж маладыя былi з поўных семяў, то яны спачатку вянчалiся, а затым ужо iшлi да магiл нядаўна памерлай раднi i сваiм уша наваннем заручалiся iх «падтрымкай» на будучае прадаўжэнне роду. Пасля вянчання маладыя ехалi да дому нявесты. Перад парогам хаты iх сустракалi яе бацькi. Мацi была ў вы вернутым кажусе, трымала на ручнiку хлебсоль, а бацька дзве чаркi i бу тэльку гарэлкi. Бацька прапаноўваў iм выпiць па чарцы, аднак наперадзе ў iх была шлюбная ноч, таму нiякага пiтва ўжываць нельга было. Пасля таго як маладыя вытрымлiвалi iспыт, бацькi саступалi iм дарогу. Жанiх браў нявесту на рукi i пераносiў яе цераз парог. Маладыя па сонцы заходзiлi ў чырвоны кут, садзiлiся пад абразамi. З гэтага часу пачыналася самая вясё лая i гуллiвая частка В. Позна вечарам у хаце маладой адбывалася дзяльба каравая, затым малады адкупляўся ад сябровак мала дой, збiралася прыданае, i вясельная працэсiя з песнямi адпраўлялася да дому маладога. Па шляху вясельны поезд некалькi разоў сустракалi вяс коўцы, перагароджвалi дарогу i па трабавалi выкуп. Вясельны поезд за язджаў прама ў двор. Маладыя злазiлi з вазоў толькi тады, калi бацькi зяўлялiся на парозе хаты. Сутнасць урачыстай сустрэчы была тая ж, што i ў хаце маладой. У двухдзённым святкаваннi В. у хаце маладога асаблiва важнымi былi два моманты: прыбiранне пасцелi для маладых i агледзiны яе пасля шлюб най ночы, а таксама дзяльба каравая. Апошнi абрад практычна завяршаў этап пераходу маладых у iншы сацыяльны статус. Цяпер яны ўжо станавiлiся мужам i жонкай, якiм трэ ба было працягваць род i забяспечыць яго дабрабыт. Характар i асаблiвасцi абраду дзяльбы каравая былi скiра ваныя на магiчнае мадэляванне да лейшага лёсу заручанай пары. Дзялiлi каравай хросныя бацькi маладога. Сярэдзiну або верхнюю ча стку яе выразалi i пакiдалi маладым, затым адорвалася сямя маладых, па чынаючы з бацькоў, а затым ужо ўся радзiна. Пасля дзяльбы каравая да мала дой падыходзiла мацi маладога, зды мала з яе вэлюм (сiмвал дзяўчыны) i павязвала два атрыбуты жаночай долi: хусцiнку i фартушок. Вэлюм на некалькi хвiлiн перадавалi старшай дружцы маладой, а затым вешалi на сцяну каля абразоў. Пасля гэтага ма ладыя пакiдалi хату, а старыя людзi ладзiлi свае «В.» спраўлялi тэатра лiзаваны абрад «цыганоў». На гэтым заканчвалася само В., ад нак цыкл абрадавых дзеянняў вялiкай родавай урачыстасцi працягваўся да года. На дзевяты дзень спраўлялiся «пярэзвы» («перазоў», «падвясёлкi», «банкеты», «гасцiна», «госцi») уза емнае наведванне бацькоў маладых. З дзевятага да саракавога дня ў ма ладых доўжыўся «мядовы» месяц. Да года нявестка павiнна была прыйсцi дадому адна, без мужа, на свята ўша навання сваiх продкаў: на Радаўнiцу i на восеньскiя Дзяды. I толькi пасля таго, як у маладой сямi народзiцца дзiця, яна стане неразлучнай па рай, якая на ўсiх святах i ва ўсiх прылюдных месцах павiнна быць толькi разам.