Интересные ссылки

Вяроўка

прадмет, рытуальныя функцыi якога абумоўленыя «абяд нальным» прызначэннем, тэхналогiяй яе вырабу вiццём, а таксама аба рончымi здольнасцямi i падабенствам да iншых прадметаў. Да лiку ўнiверсальных можна да лучыць прадпiсанне купляць жывё лу з В., каб вялася i прыносiла ба гацце. I сёння ў беларускiх вёсках вытрымлiваецца забарона бiць В. карову, якую вядзеш да быка, калi, верагодна, актуалiзавалася сема «завязвання» патэнцыйнай плод насцi жывёлы. Наадварот, як яе «развязванне» выглядае здыманне гаспадаром, якi прывёў карову да быка, В. з яе рагоў. Гаспадар затым той В. апярэзваўся сам. У той жа час В. у зламыснамагiчных практыках замяшчала саму карову, прыпадаб няючыся найперш да струменяў малака. У былiчках ведзьма «доiць» В., збiвае ёю расу затым з В. цячэ малако. У традыцыйнай свядомасцi В. атаясамлiваецца з пупавiнай (ця жарнай забаранялася пераступаць В., бо iначай у дзiцяцi пупавiна аб матаецца вакол шыi), з крывымi нагамi (няможна ў святы віць В., бо маладняк народзiцца са звiтымi нагамi), з чарвякамi i змеямi (у «шы лаваты» панядзелак нельга вiць B., каб не накруцiць чарвей на капус ту i сады). Абвязванне В. цi абцягванне ёю вёскi стварае магiчнае кола (гл. Кола магічнае), што засцерагала ад пранiкнення нячыстай сiлы. Так, на Юре да сонца плялi В., над якiмi зна хар прамаўляў закляцце, потым праз гэтую В. пераганялi статак у надзеi аберагчы яго ад ваўкоў. Абавязкова прысутнiчае i абяд нальная, медыятыўная функцыя В., з дапамогай якой уяўлялася магчы мым пранiкнуць на той свет (гл. аналагiчныя матывы ў казках). Бела русы В., на якiх апускалi труну ў магiлу, вешалi затым на крыжы цi магiльным дрэве, каб памерлы з iх да памогай змог пераадолець шлях у іншасвет. У народнай медыцыне з дапамогай вяровачкi сiмвалiчна стваралi «двайнi ка» хворага, вымяраючы ўсе яго су ставы i завязваючы там вузельчыкi. Потым такая В. або спальвалася, або забiвалася асiнавым калком. Асаблiвае месца адводзiлася В. вi сельнiка, якая, паводле паверяў, прыносiць шчасце i багацце. Калi ка накрад завалодае хоць часткай такой В. i будзе насiць яе з сабою, ён будзе застрахаваны ад усiх няўдач у сваёй «прафесii». Такая В. прыцягвае наведнiкаў у тую карчму, дзе зна ходзiцца. Але калi чалавек будзе штодня да яе дакранацца абавяз кова скончыць жыццё самагубствам.