Интересные ссылки

Вянок

рытуальны прадмет, абра давае выкарыстанне якога перадусiм звязана з магiчным асэнсаваннем яго формы (круглы прадмет з адтулiнай). Менавiта форма абумовiла апатра пейную моц В., калi ён аберагаў ад нячыстай сiлы, хваробаў i чарадзей ства. Праз В. працягвалi хворых дзя цей, працэджвалi малако i да т. п. (параўн. абрадавае выкарыстанне хамута). В. належыць да лiку асноўных атрыбутаў вясельнага абраду. Яго шлюбная сiмволiка замацавалася ў любоўнай магii i шматлiкiх варож бах. Галоўны сiмвалiчны сэнс В. ма ладой увасабленне дзявоцкасцi (па раўн. матыў «страчанага вяночка»). В. надзявалi на галаву памерлым дзецям i нежанатай моладзi, а ў Вiцебскай губернi В. клалi ў труну i жанатаму мужчыну, толькi сплецены з па парацi, а не з руты, як плялi нежана таму хлопцу. Сваю ролю адыграла само дзеянне па вырабе В.: звiванне, вiццё, скруч ванне, завiванне ж В. у гаспадарчым календары выступае адным з прыё маў земляробчай магii («Мы заўем вяночкi, мы заўем зялёныя, на жыта густое, на ячмень каласiсты, на авёс расiсты»). У складзе каляндарнай абраднасцi В. пазначаў асноўную асо бу рытуалу, захоўваў прадукавальны, абарончы i шлюбны сэнсы. В. з зелянiны ўпрыгожвалi «русалку» цi плялi адзiн вялiкi В., якi выносiлi за межы вёскi. Знiшчэнне В. сiмва лiзавала «выгнанне русалкi». В. вы лучаў сярод iншых удзельнiкаў аб раду « Куста» прыбраную ў зелянiну дзяўчыну, В. плялi на Сё муху ў час збору траецкай зелянiны. В. выступалi як абавязковы атрыбут купальскiх iгрышчаў. Iх надзявалi на галаву, перакiдвалi праз вогнi шча, але найбольш была пашырана варажба з пусканнем В. па вадзе. Купальскi В. надзяляўся i абарончай функцыяй яго надзявалi карове на рогi «ад ведзьмаў». Асноўным ры туальным значэннем дажынкавага В. было ўвасабленне новага ўра джаю, плёну, багацця. В. прыносiлi дадому, потым старанна абма лочвалi i гэтым зернем першым засявалi нiву. Круг В. як бы ўвасобiў у сабе гаспадарчы кругазварот: се янне жнiво сеянне. Такiм чынам, выява колаВ. як аховы ад злых сiлаў, перажытак са лярнага культу i сiмвал дзявочай чысцiнi шмат што значыла ў абрад насцi беларусаў, спрыяла замаўлен ню ўрадлiвасцi i дабрабыту. В. заха ваў i старажытны сэнс ушанавання герояў, сiмволiку славы. Важнасць i шырыня выкарыстання гэтага сiмвала спарадзіла да жыцця асоб нае выслоўе «як у вянку» са зна чэннем «вельмi добра, хораша».