Интересные ссылки

Вялля

Вілія, адна з тых беларускiх рэк, якую згадваюць шматлiкiя паданнi. Этымалагiчна назву ракi звязваюць з i.е. *vel/ *vil/ *vol, з семантыкай свету памерлых, але ад начасова i з семантыкай плоднасцi. Пра В. апавядае вялiкая колькасць паданняў, але яны на першы погляд не складаюць сэнсавага адзiнства. Тым не менш, калi спалучыць разам асобныя матывы розных паданняў, можна зрабiць дастаткова цiкавыя назiраннi. В. у паданнях шчыльна злучаная з вобразамi чарцей. Менавiта iм пры пiсваюць паходжанне камянёў, нават i на дне самой ракi, i пагоркаў на яе берагах. Час ад часу ўказваецца, што чорт хацеў пры гэтым засыпаць цi спынiць раку. Матывы гэткага кштал ту характэрныя пры тлумачэннi, чаму рэкi зрабiлiся звiлiстымi. Простага тлу мачэння гэтаму няма, але сама назва ракi i ўзгадка аднаго з паданняў, што iмя красунi Вялляны (Улляны) пайш ло ад яе гнуткага стану, сведчыць аб гэтай семантыцы. Безумоўна, трэба разглядаць па ходжанне ўяуленняў аб сувязi камя нёў з ракою яшчэ ў паганскiя часы, калi на землях сучаснай Беларусi было пашырана шанаванне камянёў, у тым лiку, вiдаць, i ў вадзе (параўн. Барысавыя камянi ў Дзвiне). Гэтае пакланенне можна звязваць з богам ВялесамВоласам, якi акрамя шмат лiкiх iншых «галiн» апякунства быў i валадаром царства памерлых i надаў цам плоднасцi. Фанетычныя i семан тычныя судачыненнi назвы ракi i ней кай iстоты падмацоўваюць i балцкiя прыклады. Лiтоўская назва чорта vйlnias (пры veliуnis «памерлы» i Vлlinлs «дзень памiнання памерлых») паказ вае невыпадковасць узгадак гэтага пер санажа ў паданнях аб В. З семантыкай чорта, Вялеса i iншага свету звязаныя i іншыя ма тывы паданняў пра В. Так, згадваец ца, што непаслухмяныя i разбэшча ныя дачка i сын былi ператвораныя мацi ў раку В. i ў камень на яе беразе з выглядам чалавека i з адбiтаю ма ланкай галавою. У iншым варыянце чорт падбухторыў Сцяпанакраўца адракчыся ад Бога, каб з яго дапа могай дамагчыся кахання красунi Вялляны. Чорт быў забiты грамавой стралой, а Сцяпан ператварыўся ў камень. Слёзы ж Вялляны далi пача так рацэ. Гэтыя матывы адсылаюць нас да агульнаiндаеўрапейскiх мiфаў аб барацьбе Грымотнiка са Змеем цi з яго заменай iншай iстотай нiжняга свету. Пэўна можна казаць, што нават тыя паданнi аб В., што дайшлі да на шага часу, сведчаць аб яе вялікай ролi ў старажытнай мiфалогii мясцо вага насельнiцтва (незалежна сла вянскага цi балцкага) i аб яе ша наваннi. Нават яшчэ на пачатку нашага стагоддзя жыла памяць аб тым, што раней раку называлi «свя той Вялiкай ракой».