Интересные ссылки

Вялiкдзень

Вялнкадне, Вялнч ка, Пбсха, вялiкае старажытнае свя та ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды i надыходу земляробчага сезона. Верагодна, што з В. некалi мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысцiянства В. стаў прымяр коўвацца да ўваскрэсення ўкрыжава нага Хрыста. Дзень правядзення В. залежыць ад месячнага календара: у праваслаўных ён святкуецца ў ня дзелю пасля поўнi, якая зявiцца на небе пасля дня веснавога раўнадзен ня, г. зн. памiж 4 красавiка i 8 траў ня н. ст. Да В., такiм чынам, прывя заныя i iншыя рухомыя святы i перыяды народнага календара: Масленiца, Вялiкi пост, Вербнiца, Чысты чацвер, Радаўнiца, Ушэсце, Сёмуха ды iнш. В. самае доўгача канае i радаснае свята ў хрысцiян, якое прыходзiла пасля працяглага сямітыднёвага посту. Да В. усе ста ранна рыхтавалiся, прыбiралi хату i падворак, напярэдаднi гатавалi са мыя разнастайныя стравы, каб на лежным чынам сустрэць свята. У су боту ўсе, хто мог, iшлi на святочную службу ў храм, а тыя, хто заставаўся дома, не клалiся спаць, раскладвалi на вясковых вулiцах вогнiшчы i чакалi, калi апоўначы зазвоняць зва ны i паведамяць усiм, што Хрыстос уваскрос. Казалi, што ад гэтага зво ну абуджаюцца пасля зiмы пчолы i пачынаюць спяваць птушкi, i пер шым з iх наймiлейшая Богу птуш ка салавей. Напярэдаднi В. цi на самым яго пачатку людзi неслi асвя чаць у храм розныя стравы i пера дусім яйкi, пафарбаваныя галоўным чынам у адвары шалупiння цыбулi цi кары дрэў, што надавала iм чыр воны колер (былi i пiсанкi, маляван- кi яйкi, размаляваныя рознымi ўзорамi). Яйка для асвячэння трэба было крыху аблупiць, каб святасць лепш прайшла ў яго. «Свято Вялiч ка з красным яiчкам» менавiта iм разгаўляліся на В. за святочным сталом. А прынёсшы яйка дадому з царквы, апускалi яго ў ваду, каб ёю памыцца i потым быць румяным, прыгожым i здаровым увесь год. Адно велiкоднае яйка клалi за абразы: калі яго кiнуць у пажар, то ён патухне. З тою ж мэтаю захоўвалi шкарлупiнне ад першага зедзенага на В. яйка, нямыты абрус з велiкоднага стала, косткi з асвечанага мяса спецыяльна закопвалi на гарышчы (аднак калi iх закопвалi ў жыце, то спадзявалiся тым самым засцерагчы нiву ад буры i граду). Гарэлка, куды падсыпаны стоўчаныя скарынкi ад асвечаных бу лак, казалі, мае здольнасць усыпляць ведзьмароў. Улюбёныя гульнi на В. таксама з яйкамi: iх качалi па нахiленым жо лабе i глядзелi, чыё далей пакоцiцца; iх хавалi пад шапку i трэба было ад гадаць, у якi напрамак глядзiць дзюб ка яйка. Але найбольш пашыраная была гульня ў бiткi. Стукалiся святочнымi яйкамi, i пераможцам быў той, у каго яно заставалася цэлае («ма цак»). Забаранялася на В. бiцца з кiм бы там нi было за бойку страшылi градабоем на ўсю вёску. У народзе верылi, што чужы чалавек, якi тра пiць на велiкодную бяседу, мае здоль насць прыносiць шчасце ў гаспадар ку. У першы дзень В. трэба было есцi толькi ўсё асвечанае гэта нiбыта га рантавала, што ўлетку не ўкусiць змяя. Разгавеўшыся ў сваёй хаце, гас падары прыхоўвалi рэшткi асвечаных страў, каб праз дзевяць дзён, на Радаўнiцу, занесцi на могiлкi i «пача ставаць» блiзкiх нябожчыкаў. Нярэд ка ў паўднёвых i цэнтральных раёнах Беларусi на В. хадзiлi памiнаць ня божчыкаў на могiлкi. Вiдаць, таму, што на велiкодным тыднi ў царкве стаяць адчыненыя царскiя вароты, у народзе былi перакананыя: для ўсiх, хто памрэ ў гэты час, адчынены свет лы рай, i душы нават самых вялiкiх грэшнiкаў увойдуць туды без пераш коды. Прыцiхлыя на час посту песнi, гульнi, забавы цяпер зноў абуджалiся. На В. мужчыны i хлопцы збiралiся ў вялiкiя (да 1020 чалавек) гурты валачобнiкаў i хадзiлi па сялу спяваць у кожным двары валачобныя песнi («валачобнiкi валачылiся»). Iх абрада вы сэнс велiчанне селянiна, пажа данне яму на пачатку палявых работ добрага здароўя, шчасця ў сямi, прыплоду ў хляве, плёну на нiве. Ад В. пачыналi таксама вадзiць карагоды. Не абыходзiлася i без варажбы. Дзяў чаты, каб даведацца, цi пойдуць сё лета замуж, спрабавалi пераскочыць цераз санi. Гаспадары, у якiх неўза баве павiнна была ацялiцца карова, чакалi, хто першы на В. пераступiць парог хаты: калi жанчына народзiцца цялушачка, калi мужчы на бычок. На В. iснавала багата прадказанняў надворя. Чакалася, што сонца на ўсходзе, як i на Купал ле, «грае», «купаецца» (гэта абяцала багатыя ўраджаi, шчаслiвыя вяселлi). Адкуль вецер дзьме адтуль будзе дзьмуць усё лета. Калі яснае i халод нае надворе летам на садзе будзе поўна розных пладоў. Калi дождж да Сёмухi трэба чакаць больш даж джоў, чым ясных дзён.