Интересные ссылки

Вялес

Вйлес, Волас, адзiн з галоў ных багоў паганскага пантэону ўсходнiх славян, вельмі шанаваны на Беларусi. У дамове памiж Руссю i Вiзантыяй (911 г.) гаворыцца, што дружыннiкi князя Алега клялiся сва ёй зброяй «и Перуном богом своим и Волосом скотьем богом». Яго iмя згад ваецца ў дамовах 907 i 972 гг., у Не старавым летапiсе, дзе ён зваўся «ско тьим богом». З гэтага вынiкае, што В. быў бо гам жывёлагадоўлi i багацця. У спiсе багоў, чые iдалы стаялі паблiзу цера ма князя Уладзiмiра ў Кiеве, iмя В. адсутнiчае. Аднак вядома, што ў Кiеве iдал Перуна стаяў на гары, а В. у нiжняй частцы горада, на Падоле. У «Слове пра паход Iгаравы» Баян на званы Вялесавым унукам, што свед чыць пра сувязь культу В. з абрадавымi песнямi i паэзiяй. Р. Якабсон выказаў меркаванне, што прататып В. нале жаў да агульнаеўрапейскага пантэо ну. Як лiчыў лiтоўскi даследнік Н. Ве люс, да бога В. блiзкiя такiя персанажы мiфалогii, як лiтоўскi фальклорны Вяльняс, латышскi Велс, прускi апякун памерлых i жрацоў Па талс, кельцкi бог багацця i жывёлы Езус, цi Велаун, iндыйскi вярхоўны бог, захавальнiк справядлiвасцi i пакаральнiк вiнаватых Варуна, дэма ны Ўрытра i Вала ды інш. Значная частка даследнікаў мiфа логii мяркуе, што В. быў звязаны з нiжнiмi, левымi полюсамi бiнарных апазiцый i супрацьстаяў Перуну як прадстаўнiку верхнiх полюсаў. Паколькi нiжнiя полюсы звязаныя з халодным, вiльготным, мокрым, то В. меў дачыненне да зямных водаў, крынiцаў (цi хаця б часткi iх) i да вы токаў рэк. У беларускiх i лiтоўскiх казках, якiя належаць да сюжэтнай схемы мiфа пра Бога Навальнiцы, якi пераследуе свайго працiўнiка, апошнi хаваецца менавіта ў зямных водах. Роднасны В. старажытнаiндыйскi Ва руна распараджаўся морам, рэкамi, плынямі. Дэман Ўрытра таксама ля жаў у водах. З вадой быў звязаны i лiтоўскi Вяльняс. Некаторыя рэкi, асаблiва Вялля i яе левы прыток Вiльня, лiчылiся сакральнымi i, маг чыма, былi прысвечаны В. Да яго ма юць дачыненне паганскія жрацы валхвы. В. быў звязаны i з аграрнымi культамi, пра што сведчыць усходне славянскi звычай пакiдаць яму ў дар нязжатымi некалькi каласкоў, якiя называлi «Воласавай бародкай». З iмем гэтага бога перагукаюцца стара даўнiя назовы сузоря Пляядаў Ва ласажары, Власожельцы, Валасынi. В. лiчыўся таксама богам памерлых, падземнага свету, смерцi. Акрамя таго, В. лiчыўся богам клятвы, дамо вы, мiру. Ён апякун абшчыннарода вай арганiзацыi. Цесная сувязь гэтага персанажа з культам камянёў. Мяркуюць, што яму былi прысвечаны такiя катэгорыi сакралiзаваных валуноў, як камянi з назовамi «Вол», «Валы», «Быкi», Чор тавы камянi, камянi«краўцы» i камянiшаўцы, валуны Сцяпан, Сцёпкамень, Вужыныя і Змеевы камянi. У зааморфным кодзе яму ад павядалі мядзведзь, воўк, бык (вол), змяя. З культам В. звязаныя паданні пра заснаванне населеных пунктаў. Адно з іх пра заснаванне старажытнага Берасця падае П. М. Шпілеўскі са спасылкай на М. М. Карамзіна. Па водле падання, места было заснавана адным багатым купцом (госцем), які, загаціўшы бяростаю непралазныя ба лоты, уратаваўся сам і ўратаваў увесь свой тавар, а на памяць аб гэтым зда рэнні пабудаваў капішча В. і прынёс яму шчодрыя ахвяры. На тым месцы пазней і паўстаў горад Берасце. Пасля прыняцця хрысцiянства за меннiкамi В. сталi святыя Улас (Ула сiй, гл. Аўлас), Мiкалай Мiрлiкiйскi, Сцяпан. Асаблiва на Беларусi быў па шыраны культ св. Мiколы, якi ўспры маўся ў якасцi апекуна жывёлы.