Интересные ссылки

Вышыўка

вiд дэкаратыўнага ма стацтва, арнамент або малюнак, вы кананы нiткамi з дапамогай iголкi на тканiне, скуры. Вядомая таксама В. бiсерам. В. упрыгожвалі адзенне, абутак, ручнiкi, абрусы, фiранкi ды iнш. Вышываныя тканiны былi аба вязковымi ў радзiннай, вясельнай i па хавальнай абраднасцi. Традыцый нымi вышыванымi ўзорамi большай часткi насельнiкаў Беларусi зяўляец ца «нашыванне» чырвонага колеру з чорным цi сiнiм колерам. Ужыванне чырвонай спражы ў народзе лiчыцца сiмвалам радасцi, аховы здароўя, перасцярогi ад усяго негатыўнага. Кампазiцыйнае размяшчэнне арна менту строга рэгламентавалася тра дыцыямi i было абумоўлена верай у ахоўную сiлу. В. з рамбiчным узорам уласцівая ў асноўным жаночаму адзен ню, асаблiва вясельнаму. На Палессi ромбамi вышывалi i мужчынскiя кашулi. Гэта звязана з магiяй урад лiвасцi. Жанiха нявеста адорвала вы шыванай кашуляй i поясам. Уменне вышываць расцэньвалася ў народным усведамленнi як працоўны навык, не абходны кожнай жанчыне. У адной з палескiх песняў хлопцу раяць не браць шлюб з дзяўчынай, якая «не ўмее жаты, нi вышываты». У беларусаў бытавала i запаветнае шыццё вышываныя выявы хворых частак цела. Такiя вышыўкi ах вяравалi царкве. У выпадку, калі гіну ла жывёла, вывешвалi вышываную выяву каровы.