Интересные ссылки

Чорт

Анчэтка,  Дябал, Лiхн, Люцыпар,  Нячысты, Нячысцік, Сатанб,  Шатбн, Шат, Шчылікэн ды інш. (ад праслав. иьrtъ «пракляты»)  у беларускай мiфалогii ліхі дух, якi шкодзiць толькі чалавеку i супрацьстаiць  Богу. Вобраз Ч. меў дахрысцiянскае паходжанне, але быў iстотна дапоўнены хрысцiянскiмi ўяўленнямi аб дябле. Ч. мае антрапаморфнае аблiчча, пакрыты чорнай поўсцю, мае рогi, капыты i хвост, якiя iмкнецца схаваць пад вопраткай. Можа быць вызначаны паводле этнiчнай або сацыяльнай прыкметы: «чорны маскаль», «немец», «пан». Найменне Ч. часта ўжывалася ў дачыненні да прадстаўнiкоў «нячыстага» свету (вадзянiкоў, лесуноў i г. д.).

Уласна Ч. вызначаецца ўсюдыiснасцю (можа прысутнiчаць нават у царкве) i здольнасцю да пераўтварэнняў (чорны баран, кот,   сабака, чалавек ды iнш.), што спарадзiла пэўную табуiзацыю яго iмя: «лiхi», «нячысты», Дох ды iнш. У беларускiх легендах Ч. (або дябал) у пары з Богам фiгуруе як адзiн са стваральнiкаў свету (дастае зямлю зпад вады, стварае нязручныя для чалавека ландшафты, рэптылiй, жаб  i  г.д.), але пазней з прычыны непаслушэнства (падману, супернiцтва) уступае з Богам у канфлiкт, якi выяўляецца ў паляваннi апошняга на Ч. перунамi. Суаднясенне з каранямi дуба  як правобразам Сусветнага дрэва, сувязь з жывёламi (стварыў каня i ваўка, брат мядзведзю) у кантэксце супернiцтва з БогамГрымотнiкам сведчыць пра частковую асiмiляцыю персанажам Ч. вобраза бога      Вялеса  антаганiста Перуна (паводле прынятай сёння iнтэрпрэтацыi).

Але асноўны занятак Ч.  рабіць усялякую шкоду людзям (пянства, сваркі, бойкi) i ўводзіць iх у грэх (самазабойства, прага да грошай, хлусня i г. д.), за якi ён забiрае  душы грэшнiкаў у пекла, гаспадаром якога зяўляецца. Адсюль перасцярожлiвае стаўленне да Ч.: «I Бога любi, i Ч. не гнявi». Улюбёныя месцы Ч.  ростанi дарог, лазнi, закiнутыя дамы ды iншыя кропкi, якiя ў мiфалагiчным кантэксце маркiруюць мяжу памiж светам культуры i прыроды, «гэтым» i «тым» светам, сакральным i прафанным, што тлумачыць зварот да Ч. падчас варожбаў, напрыклад на Каляды. Ч. мае шматлiкае сямейства (чорцiкi, чарцяняты) i перыядычна спраўляе вяселле  снежную вiхуру. Калi ўкiнуць ў яе   нож, можна ўбачыць на  iм  кроў  (гл. Чортава вяселле). Ч. можа ўступаць у сувязь з жанчынай, ад чаго нараджаюцца ведзьмы цi чараўнiкi. Iмя Ч. як найбольш пашыранага мiфалагiчнага персанажа найчасцей фiгуруе ў беларускiх праклёнах i выслоўях.