Интересные ссылки

Вытокi рэк

катэгорыя водных абектаў, якiя нярэдка сакралiза валiся. Ушанаванне В. р. у мiфалогii непасрэдна звязана з культам вады i культам крынiц. Такое ўшанаванне вытоку якойколечы ракi магло на быць i рацыянальнае тлумачэнне, асаблiва калi вада гэтай крынiцы мела лекавыя ўласцiвасцi. У беларускiм фальклоры досыць шырока распаўсюджаныя паданнi пра В. р., хоць чым закрытыя, каб не цякла вада. Неабходнасць прыкрыц ця вытоку звычайна тлумачыцца смерцю патанулага ў крынiцы дзiцяцi (звычайна гэта дзiця чараўнiцы або цыганкi). За гэта В. р. былі заткну тыя, як сведчаць паданні, шчоткаю або авечай воўнай (в. Горск Бярозаў скага, Поразава Свiслацкага, Карабы Ашмянскага рнаў), закрытыя чыгун най юшкай цi патэльняй (г. Капыль, в. Падлессе Баранавiцкага, Замасця ны Валожынскага рнаў), каменем (в. Покрышава Слуцкага рна) або про ста праклятыя (в. Арэцiчы Жабiн каўскага, Дзеракi Вiлейскага рнаў), пасля чаго выток часткова перасыхаў цi зусiм пераставаў цякчы. Пры В. р. блізу в. Верхаўляны Бераставiцкага рна раней побач з паганскiм свя цiлiшчам ляжаў вялiзны валун. Ту тэйшыя людзі верылі, што крынiца бе менавiта зпад яго. Згодна з па даннем, крынiца нiбыта была такой магутнай, што даводзiлася затыкаць яе мяшкамi з воўнай. Меркавалі, што калi камень зрушыць з месца, то крынiца разліецца i затопiць вёску. Крынiца блізу в. Кемяны Ашмян скага рна, дзе бярэ пачатак р. Вiльня (левы прыток Вяллi), лiчылася святой. Там стаяў вялiкi па памерах Чортаў камень. Паводле падання, каля крынiцы вадзiлiся чэрцi i зданi. Археалагiчныя раскопкi паказалi, што на беразе крынiцы яшчэ ў жалезным веку iснавала паганскае свяцiлiшча. В. р. Вяллi паданнi звязваюць са Сцёпкаменем (гл. Сцяпан), хоць той знаходзiцца за колькi кiламетраў. Сцёпкамень належыць да катэгорыi камянёў«краўцоў». Як Чортавыя камянi, так i камянi«краўцы» звяза ныя з мiфалагiчнымi ўяўленнямi, што прысвячалiся богу Вялесу. Вялес па прычыне сувязi з левымi, нiжнiмi полюсамi бiнарных апазiцыяў (нiз, ха лодны, вiльготны, мокры) меў дачы ненне да зямных водаў, крынiцаў (цi хаця б да часткi iх) i да В. р. З жано чых персанажаў мiфалогii адзначана сувязь з зямнымi водамi сакральнай пары Вялеса багiнi Мокашы(пазней яе вобраз злiўся з хрысцiянскай свя той Кацярынай).