Интересные ссылки

Вушы

акрамя абыгрывання фiзiя лагiчнай функцыi слухання, разу мелiся як адтулiна, што вядзе ўнутр чалавечага цела, i таму ўспрымалiся як канал iнфармацыi будзённасак ральнага зместу з вонкавага свету. «Калi ў вуху звiнiць нехта ўмёр, i яго душа просiць пацераў», або наад варот нехта нарадзiўся. Iншыя гэты звон тлумачылі як спрэчку анё ла з дяблам за душу чалавека. У такiм разе раiлi перахрысцiцца, калi ж звiнела ў правым вуху, трэба было плюнуць тры разы на правы бок, бо «гэта чорт едзе»; параўн. таксама: «Калi ў правым вуху звiнiць анёл спявае, калi ў левым чорт благому намаўляе». У дачыненнi да сiмволiкi В. назiраецца феномен падмены ба чання, цi дзейнасцi вачэй, слуханнем. Вуха ў дэманалагiчным кодзе адбi лася ва ўяўленнi пра Лесавiка, якога малявалі без правага вуха. Смален скiя беларусы хваробы жывёлы тлу мачылi тым, што «Палявiк праз вуха праляцеў». Дастаткова ўстойлiва В. супастаў ляюцца з парай «рот vulva», што адлюстравалася ў iх сувязi з ве раваннямi пра цяжарнасць: сверб у В. прадвяшчаў, што жанчына неўзаба ве народзiць. На ўяўленнях пра В. як адтулiны, праз якiя жанчына можа за цяжарыць (гл. матыў Багародзiцы, да якой Дух Святы спусцiўся праз вуха) грунтуецца рэгламентацыя нашэння жанчынамi завушнiц. Гэтае ўпрыго жанне дазвалялася замужнiм жанчы нам дзетароднага ўзросту, бо за вушнiцы сiмвалiчна «закрывалi» i аберагалi вуха. У гэтым кантэксце можа быць патлумачаны i казачны матыў, калi герой лезе каню ў адно вуха i вылазiць праз другое прыга жэйшым або мацнейшым. Вiдавочна, ён «нараджаецца» зноў, пабываўшы на тым свеце, i адбываецца гэта менавiта праз вуха. Выраз «як у мя дзведзевым вушку» «так хораша» можа быць патлумачаны з улiкам по глядаў на гэтую татэмную жывёлiну (гл. Мядзведзь).