Интересные ссылки

Вупыр

у беларускiх вераваннях ня божчык, якi чынiць усялякую шкоду людзям i свойскай жывёле. В., праля жаўшы доўгi час у магiле, не падда ецца гнiенню i захоўвае выгляд зда ровага чалавека; ляжыць у труне тварам унiз з расплюшчанымі вачы ма i мае чырвоны (наліты крывёю) твар, што i зяўляецца яго прыкметай. Для цела В. не існуе натуральных пе- рашкодаў. В. у асноўным захоўвае тыя рысы свайго аблічча, якія меў пры жыцці, толькі вусны яго ад час тага смактання распухаюць, а язык становіцца тонкі і востры, як джала. Гэтым вострым языком В., прыпаўшы да грудзі сваёй ахвяры, працінае ў ёй ледзь бачную дзірачку аж да самага сэрца і высмоктвае кроў. В. нападае на людзей i (радзей) на жывёлу ўна чы i разносiць розныя пошасцi. Але вярнуцца на сваё месца ён імкнецца да першых спеваў пеўняў. Калі гэта яму не ўдаецца, то В. падае мёртвы і аджывае толькі на наступны дзень у такі ж сама час. Хто смялейшы, мог наважыцца ўбачыць В. Для гэтага трэба было схаваць на ноч пад ней кай судзінай запаленую васкавую свечку і пасля паўночы час ад часу асвятляць пакой, падымаючы гэтую судзіну. Пры нечаканым асвятленні В. становіцца відзён, і тады яго трэба адлупцаваць асінавым паленам, каб больш у гэты дом не прыходзіў. Так, у прыватнасці, дазнаюцца, які кан крэтна памерлы чараўнік наведваец ца ў постаці В. Часта В. пасля смерці працягваюць тыя заняткі, якімі зай маліся пры жыцці: сквапны пан пе ралічвае грошы ў сваім прыхаваным скарбе, памерлы муж наведвае сваю жонку дзеля інтымнай блізкасці і да т. п. В. вельмі помслівыя: за найма лейшую крыўду ці нават за нястры манае слова яны жыўцом раздзіраюць крыўдзіцеля або скручваюць яму га лаву. Аднак В. не могуць ведаць ду мак чалавека, таму іх вельмі лёгка можна ашукаць, напрыклад забалба таць, выйграўшы час і дачакаўшы, гэткім чынам, да першых пеўняў. В. могуць перакідвацца ў розныя жывыя істоты, мяняць сваё аблічча, а такса ма перакінуць чалавека ў якогане будзь звера (гл. Пярэварацень). Калі апошняе здарылася, трэба адкапаць падазраванага мярца, адрэзаць ад яго кавалак цела і, падсмажыўшы, даць перавернутаму ў звера чалавеку гэта зесці, каб вярнуць яго ранейшае аблічча. Пазнаюць будучага В. і па та кой прыкмеце, як падвойны шэраг зу боў, бо анамальная зубатасць на агул характэрная рыса многіх дэманічных істотаў (гл. Зуб). У старажытнасцi, паводле сведчан няў пiсьмовай крынiцы XV ст., славя не «требоу кладоуть... оупиремъ и бе регинюмь», каб засцерагчыся ад шкоды з iх боку. Культ В. папярэдні чаў культу Перуна. Этымалогiя само га слова opyrь «неспалены» паходзiць ад iндаеўрапейскай пахавальнай традыцыi трупаспальвання i судачы няецца з грэцкiм рЩспт «не спальва емы», «ахвяра без агню, не прынятая багамi», лацiнскiм purus «чысты», хецкiм pahhur «агонь» i азначае ня божчыка, над якiм не быў спраўлены належны пахавальны абрад. Мена вiта адсюль вынiкае распаўсюджанае ў беларусаў уяўленне аб тым, што В. становяцца «закладныя нябожчыкі», самагубцы, якiх хавалi без правядзен ня належнага абраду; чараўнікі; людзі, народжаныя жанчынай ад ня чысціка; ад сувязі ведзьмы з чортам; людзі, да якіх пры жыцці падкаснуў ся нячысцік; праклятыя кімсьці людзі; нябожчыкі, праз магілу каторых пе раскочыла чорная котка (гл. Кот); людзі, пакараныя за нейкія грахі (на прыклад, за хцівасць і празмерную прагу да багацця); людзі, якія, памі раючы, вельмі аб нечым шкадавалі або аб якіх вельмі хто плача і беспе рапынна ўзгадвае; падбабічы, г. зн. дзеці, якія нарадзіліся ўжо пасля таго, як іх маці стала бабіць чужых дзяцей. Дзейсным сродкам супраць В. лiчыўся забiты ў яго магiлу асiнавы кол (гл. Асiна) або прыбітая на магіле асіна вым калком сцень сваёй левай нагі. На Палессі самым надзейным срод кам ад В. лічылася зламаная ў дарозе вось ад воза, якой трэба было ўдарыць В. Баяцца В. асвечанага макусама сею, якім абсыпалі дарогу ад дома да могілак, хату і могілкі, а таксама час ныку і цыбулі. Дапамагае таксама грамнічная свечка, запаленая перад тым акном, праз якое панадзіўся хадзіць В., або стрэл у вакно са стрэль бы, заладаванай асвечанай соллю. Але самы радыкальны сродак пазба віцца наведванняў В. гэта раска паць магілу падазраванага ў «вупыр стве» чараўніка, адсекчы яму галаву і заціснуць яму яе паміж ног, каб ён не мог дастаць яе рукамі, а цела прыбіць асінавым калом да зямлі. Па добныя пахаванні сапраўды выяўля ліся археолагамі ў складзе некаторых курганных могільнікаў. Калі ўсё ж такі В. задушыць чалавека, то, каб ад жывіць таго, трэба што хутчэй адрэ заць у яго вялікія пальцы на правай руцэ і левай назе, калі гэта мужчына, і на левай руцэ і правай назе, калі гэта жанчына. Гл. таксама Непрытом нікі.