Интересные ссылки

Вузел

у народных вераваннях вы ступаў як сiмвал адзiнства, непарыў насцi, замацавання, лакалiзацыi пэў най зявы, любовi, а развязванне В. набывала адваротны сэнс разяд нання, разлучэння, паслаблення, на раджэння, смерцi. У мiфапаэтычнай традыцыi беларусаў гэта сродак сiмвалiчнага размыкання i замыкан ня межаў сакральнай прасторы (за вязванне i развязванне нiтак, паясоў, ручнiкоў ды iнш.). Выкарыстанне за вязаных В. рэчаў у функцыi абярэгаў складае рытуальны комплекс, якi звя заны з кантролем сакральных межаў. У некаторых народаў В. зяўляўся па пулярным амулетам супраць благога вока. В. як спосаб злучэння частак кантралюе ўваход i выхад у супраць леглыя светы, а рытуальнае завязван не i развязванне В. абазначае пача так i канец камунiкацыi. Завязванне В. своеасаблiвы чарадзейны акт, якi можа ўтрымлiваць як добры, так i ліхі намер. Паверi, звязаныя з В., су праваджалi чалавека ўсё ягонае жыц цё. Калi падчас шыцця ў В. завяжац ца нiтка гэта значыла, што хтосьцi прывяжацца да дзяўчыны. На вян чаннi нявеста старалася развязаць паясны В. (тое ж рабiў муж жонцы ў першую шлюбную ноч), каб ёй лягчэй было нараджаць дзяцей. Перад вясел лем маладой завязвалi гарсэт, унiзе завязвалася шнуроўка на тры вузлы, якiя заканчвалiся на жываце i па вiнны былi абараняць будучую мацi ад злых сiлаў i сурокаў. Або каб ад няць сiлу ў ведзьмакоў, маладая пра ла нiтку асаблiвым спосабам i на ёй завязвала В., прычым першыя два вузлы на парозе хаты, другiя два на парозе ганка, трэцiя два ля ва рот. Падчас родаў у хаце развязвалi ўсе В. гэтак сiмвалiчна разяд ноўвалася знiтаванасць мацеры i дзiцяцi. Па колькасцi В. на пупавiне варажылi пра колькасць у мацеры дзя цей у будучыні. Высушаную пупавiну завязвалi ў анучку, у вузельчык, якi потым давалi развязаць падросламу дзiцяцi, каб «развязаў розум», стаў спрытным, кемлiвым, памятлiвым. Пры кананнi чалавека, як i пры ро дах, у хаце таксама развязвалi ўсе маг чымыя В., каб душа лягчэй магла аддзялiцца ад спакутаванага цела. Памерламу маладому хлопцу завязвалi на шыi хустку ў В., як знак не завязанага iм пры жыццi сямейна га В. А пры ўбраннi ў апошнi шлях жанатых людзей не старога веку, наадварот, не завязвалi В., каб жы вым удаве цi ўдаўцу неўзабаве давя лося завязаць новы шлюб. Сустракалiся паверi, звязаныя з В., i на працягу каляндарнага года. На Каляды наагул забаранялася завяз ваць i развязваць В. Калi ж гэтая за барона парушалася, то пад канец Ка лядаў, на вадапосную куццю на нiтцы навязвалася такая колькасць В., колькi было выканана забароненых работ, пасля чаго нiтку выкiдвалi за дровы цi спальвалi. У Чысты чацвер у трох кутках хаты выпрадалi тры нiткi, якiя лiчылiся лекавымi ад ла моты пасля таго, як на iх навязвала ся па дзевяць В. Увесну, з прылётам буслоў, дзецi завязвалi В., каб нешта знайсцi ўлетку, i дзеля замацавання магiчнага пажадання казалі: «На цiхае лета, на буйнае жыта, а нам на добрае здароўе!» На дажынках па кiнутая барада завязвалася ў В., пад якi клалi ахвярны кавалак хлеба дзе ля новага добрага ўраджаю. Сярпом В. убiваўся ў нiву са словамi: «Нiўка, нiўка, падай маю сiлку!» Адмоўнае ўвасабленне В. заломы цi закруткi (завязванне асаблiвым спосабам кала соў збожжа ў полi). Рабiлi гэтыя зало мы ведзьмакi, каб сапсаваць ураджай, прынесцi шкоду гаспадару. Менавiта ў В. канцэнтруецца ўся негатыўная энергiя, якую здольны спынiць толькi чалавек з прыкметамi, што характарызуюць яго сувязь з «iншасветам». В. як магiчная фiгура даволi актыўна выкарыстоўваўся пры лячэннi розных немачаў. Знахары i шаптуны пры звiхах рук i ног адна часова з чытаннем замоў i малiтваў навязвалi на шнуры дзевяць вузель чыкаў, прывязвалi да пакалечанай часткi цела (тое ж рабiлi i пры ра дзiмцы, пярэпалаху), вымяраючы ўсе часткi цела, суставы, галаву, i тою нiт каю з В. падкурвалi хворага. Знахар таксама абвiваў нiтку вакол галавы хворага са словамi: «Вяжу тваю гала ву» i завязвае В., потым жывот: «Вяжу твой жывот», зноў В. Далей такiм жа чынам звязваюць рукi i ногi хворага, пасля гэтага В. кiдаюць у печ. Ад сурокаў нiтку з В. клалi ў кавалак хлеба i, завязаўшы ў анучку, неслi на ростані. Пры засцераганнi ад сурокаў насiлi на руках i нагах чырвоныя су конныя нiткi, завязаныя ў тры В. Ад зубнога болю павязвалi на шыi цi на руцэ шнурок з дваццаццю сямю В. Ад бародавак навязвалася столькi В., колькi iх выскачыла на целе; калi хто падыме тую нiтку да таго яны i пя ройдуць, i таму кiдалi яе на сметнiку, на раздарожжы, за трыццаць тры крокi ад крыжа цi клалi пад пяткаю дзверы з разлiкам: як В. сатруцца, так i бародаўкi знiкнуць. Ад лiхаманкi завязвалi хоць на чым тры В., калi ўпершыню ўвесну бачылi бусла, i тыя В. давалi развязаць хвораму. А ў Чы сты чацвер пры чытаннi дванаццаці Евангелляў завязвалi дванаццаць В. на суворай нiтцы i апярэзвалiся ёю цi кiдалi нiтку з В. у бягучую ваду, каб з ёю сплыла i хвароба.