Интересные ссылки

Вужыныя i змеевы камянi

адна з катэгорый сакралiзаваных ка мянёў. Звычайна ўяўляюць сабой вялiкiя неапрацаваныя валуны падоў жанай формы. Змееў камень блізу в. Гогалеўка Чашнiцкага рна ўяўляе вялiзны блок кангламерату. Згодна з паверямі, раней у пячоры пад каме нем жыў змей, якi мог гаварыць па чалавечы, а часам i ператварацца ў чалавека. Змей быў вельмi добрым краўцом i закахаўся ў дзяўчыну з ад ной навакольнай вёскi. Пазней гэты змей быў забiты перуном. Згодна з па даннем, пад Вужавым каменем на По лаччыне вогненны змей хаваў скар бы. Блізу в. Валэйкiшкi Астравецкага рна раней ляжаў валун, у якiм, па водле падання, жыў цмок Вяль, якi перакiдваў камень, а таксама забiраў у сялян жывёлу. Ва ўсходнеславянскiх i балцкiх фальклорных тэкстах пра пераслед ванне Богам Навальнiцы свайго пра цiўнiка Змея паведамляецца, што апошнi хаваецца таксама i пад каме нем. У шэрагу валачобных песняў згадваецца камень, на якiм ляжыць змяя: «На том балотцы ляжыць ка мень, // На том каменi ды сядзiць змейка», «Ляжыць камень бялю сенькi,// Пад тым каменем люта гадзiна». Змяя выступае памочнiкам героя цi прадказвае яму шчаслiвую будучыню. Разам з Чортавымi i камянямi «краўцамi» В. і з. к. належаць да той часткi сакралiзаваных валуноў, што былi прысвечаныя ўшанаванню хта нiчных істотаў.