Интересные ссылки

Вужалкi

дочкі Змяінага цара. У сваёй знешнасці спалучалі антрапа і зааморфныя рысы: да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі, а замест ног быў нібыта змяіны хвост. Звычайна яны жылі ў лесе ці паблізу вадаёмаў. Вельмі любілі сядзець на старых рас кідзістых дрэвах і часаць залатымі грэбнямі валасы. Нягледзячы на не злічоныя багацці свайго бацькі (пад яго аховаю знаходзяцца шматлікія скарбы), В. зусім не маюць вопраткі. Аднак яны не адмаўляюць сабе ў да рагіх аздобах: каралях, бранзалетах, ад якіх у сонечны дзень ідзе такое ззянне, нібы само сонца скацілася ў лес. Калі нейкі чалавек знойдзе ўпры гожанне, згубленае В., ён стане шчас лівы і не будзе баяцца змяінага ўку су. В. не робяць чалавеку ніякай шкоды, але вакол месца іх знаходжан ня кішма кішыць гадаўё. Гэтак Змяі ны цар ахоўвае сваіх дачок. На маг чымага крыўдзіцеля В. могуць абрынуцца ўсялякія няшчасці, якія загубяць і яго самога, і ўвесь яго род. Згадкі пра В. сустракаюцца на Вілей шчыне.