Интересные ссылки
Air Filter 101FL1118 V1512

Вуж

паводле народнай класiфi кацыi належыць да разраду гадаў, уяўляе сабой мужчынскi персанаж мiфалагiчных паданняў. Да пбры гаду была «гбдыня» так называлi га дзюку, напрыклад, у Мядзельскiм р не. Дарэчы, там слова «гад» ужыва лася толькi ў пераносным сэнсе і азначала благога, злога чалавека. У iншых мясцінах В. называлi ўсiх паў зуноў i вужоў, i гадзюк. У гэтым сэнсе вельмi паказальнай зяўляецца замова «ад вужакi», дзе ўсе паўзуны зведзены як бы ў адну сямю: «Выйду я за вароты, гляну ў чыста поле. У чыстым полi на сiнiм моры стаiць дуб. Што на тым дубе залатое гняздо, што ў тым гняздзе вужвужанiца i гадгаданiца, i ўсiм вужамгадам ца рыца. Не будзеш ты сваiх вужоўга даў збiраць, не будзеш ты iм гразу даваць: паспешных, крапiўных, маха вых, балатавых, гнаявых, падкалод ных, межавых, земляных, не будзеш ты iх збiраць, не будзеш ты iм гразу даваць. Будзе ехаць Пётр i з пярунам, i з маланнёй. Маланнёю будзе палiць, пярунам будзе гразу даваць, на сiнiм каменi галовы адсякаць. Вужгад, слiвеньгад, гадгаданiца, вужву жанiца, вазьмi сваё жала, вазьмi Але ны боль». Беларускiя мiфалагiчныя паданнi сведчаць, што ў беларусаў было асаблiвае стаўленне да В., якое нагадвала стаўленне да бусла. Iнфарматары, калi хацелi падкрэслiць асаблiвую архаiчнасць побыту нашых продкаў, расказвалi, што некалi людзi трымалi В. у хатах пад печчу, i калi наступала пара палуднаваць i кармiць дзяцей (у вялiкiх семях дзяцей кармiлi асобна ад дарослых, пасадзiўшы iх на падлозе вакол вялiкай мiскi са страваю), тады В. сме ла выпаўзаў са свайго сховiшча i еў разам з дзецьмi. Дзецi часам адпiхвалi яго, бiлi лыжкай па галаве, аднак В. не кусаў iх, не крыўдзiўся. В. спе цыяльна ставiлi ненакрыты збан ма лака, каб ён мог свабодна падмацавац ца, калi хацеў. Калi ж В. жылi ў хля ве, то ссалi малако ў кароў, i гаспадары не мелi нiчога супроць гэ тага. В. быў ахоўнiкам гаспадаркi i ў пераносным сэнсе, як магiчны сiмвал i непасрэдна як знiшчальнiк дробных грызуноў, што непакоiлi жывёлу, маглi занесцi хваробу, знiзiць яе пра дуктыўнасць (як тая ласкахлеўнiк, што «ганяе» жывёліну ўначы, злiзваючы яе салёны пот, з чаго тая худзее, дае меней малака i да т. п.). Нездарма забаранялася трывожыць цi забiваць такога В.даiльшчыка. Ка рова да яго прывыкала, была спакой най, а без В. пачынала непакоiцца, трывожыцца ды пераставала даваць малако. Перакананне, што карова будзе больш прадуктыўнай, калi яе сцеражэ В., iснуе ў многiх народаў. Як i бусел, В. мог прадказваць гаспада рам бяду, пагрозу стыхii. Iснавала па данне, як у ясны летнi дзень В. са сваiмi дзецьмi выпаўз з хлява i пакiнуў падворак. Людзi ўстры вожылiся, думалi, што незнарок пакрыўдзiлi свайго В. Неўзабаве на небе зявiлася хмарка, грымнуў гром, ударыў пярун, i абора згарэла (Мя дзельскi рн). Сыход В. быў гаспадару папярэджаннем, перасцярогай. Падан не «Лiтоўскi вуж» апавядае, што вужы дапамагаюць гаспадару ў бядзе, вы шукваюць у падзямеллях для яго гро шы. Калi такi В. канаў, з яго тлушчу рабiлi свечку, якая пры неабходнасцi магла склiкаць на дапамогу цэлае ву жовае войска на чале з вужовым кара лём. А. В. Гура прыводзiў звесткi, што на Палессi i цяпер В. называюць «да мавiком», стараюцца не крыўдзiць. Аналагiчна славакi лiчаць яго гаспа даром дому gazda domu. Беларускае слова «пачвара», што мае адпаведнiк у санскрыце «пацi вара» гаспадар вара цi гаспадар дому, магчыма, таксама датычыла некалi В., а потым набыло негатыўны сэнс. Акрамя да мавых вужоў былi вужы палявыя. Узаемадачыненні памiж iмi ад люстроўвае палескае паданне, якое апавядае, як чалавек забiў на полi В. i пачуў нейкi голас, якi загадваў яму, калі прыйдзе дамоў, сказаць дамаво му, што няма палявога. Чалавек пе раказаў гэтае здарэнне жонцы, i пас ля яго слоў выпаўз В., укусiў чалавека за нагу, з чаго той адразу памёр. Па добны да нагаданага сюжэт занатава ны У. М. Дабравольскiм на Смаленш чыне: там памерлая «паляха» перадала журботную вестку сваёй прыяцельцы «дамасе». В. уваходзiць у мiфалагiчны сюжэт пра паходжан не зязюлi, адсюль i ўяўленне пра зя зюльку як жонку забiтага мужаВ., i што гэтая адвечная птушкаўдава па руецца часам з В. Пра В. iснуе падан не, што яны iдуць на зiму ў вырай, як птушкi, прытым па дарозе нюхаюць усе раслiны. Варта чалавеку адразу пасля В. панюхаць тую раслiну, як ён ператворыцца ў В. Як i птушкам, iм назначаны час пачатку i канца зiмоўкi (ад Узвiжання да Благавешчання). Першую ўбачаную гадзюку (мажлiва, i В.) лавiлi, сушылi, давалi каровам, каб нiхто не «сапсаваў» жывёлiну, не «ўрабiў» чаго благога. Цяпер нават сельскiя жыхары не адрознiваюць В. ад гадзюкi, часта знiшчаюць i тых, i другiх. Раней В. быў абераганы i ша наваны. Цiкава, што ў казачных сю жэтах В. практычна адсутнiчае, зна чыць, iснавала нейкае табу на знiжаны паказ яго вобраза, як, напрыклад, ваў ка, мядзведзя ды iншых жывёл.