Интересные ссылки

Вочы

орган зроку, якi ў народных уяўленнях успрымаецца як уваход у цела чалавека. Сiмволiка В. цесна звя заная з асноўнымi пазiцыямi многiх кодаў мовы культуры. У межах астранамiчнага кода Сонца, Месяц i зоркi разумелiся як вочы боства. У праекцыi на мiкракосм хаты В. ад павядае акно (параўн. этымалагiчную сувязь гэтых слоў), вераваннi на кшталт «калi вязуць нябожчыка, нельга глядзець у вакно забаляць вочы»; ландшафтавы код вылучаў «вока» ў багне цi ростанi як «вочы» нячыстай сiлы: «Як кумы едуць цераз ростанi, сыпалi соль, каб засыпаць вочы лiхому». Дарэчы, В. адна з вызначальных прыкмет чарадзея: у адных яны чырвоныя i гараць, у другiх наагул толькi адно вока (па раўн. Лiха аднавокае); крывы чорт, якi глядзеў адным вокам i заманьваў падарожных у небяспечнае месца, перакiдваючыся блукаючым агеньчы кам, аднавокі Варлівока ды iнш. У зрэнках ведзьмы можна пабачыць фiгуру дябла, а сама яна не мае адбiтку ў вачах суразмоўцы. Вока не пасрэдна ўяўлялася месцам, дзе можа пасялiцца нячыстая сiла «калi вока скача, дык трэба яго левай рукой ме зеным пальцам перакрыжаваць, каб нячысцiкi пакiнулi». Наагул сiм волiка В. наўпрост перасякаецца з сiмволiкай люстра (узгадаем матыў згубнасцi позiрку вочы ў вочы, вобраз Вiя ды iнш.). Што да вегетатыўнага кода, у многiх мiфах i легендах гвал тоўна страчанае вока ператвараецца ў каштоўны метал цi кветку як вочы Васiлька сталi валошкай, ва сiлькамi. З сiмволiкай вачэй стасуецца i ма тыў «зглазу», сурокаў. Лiхiя В., у на родных поглядах, меў той, каго двой чы адымалi ад мацярынскiх грудзей або каму мацi спачатку дала «левую цыцку». Сурочыць сваiмi В. маглі i жаба, змяя, сабака. Асаблiвая сак ральная роля надавалася В., погляду нябожчыка. Лiчылася, калi вочы па мерлага няшчыльна заплюшчаныя, то ён «выглядае» чарговую смерць. Разбуральная моц прыпiсвалася i позiрку чарадзея, якi ў момант смерцi рабіў зло тым жывым, хто трапляў у поле яго зроку. Хваробы В. звязвалiся з парушэн нем забароны працаваць у тыя цi iншыя святы, а менавiта шыць, прасцi ў пятнiцу i ў днi ўшанавання святой Параскевы Пятнiцы, каб не «запарушыць» ёй В. На Гомельшчыне ў святы не пралi бялiзну, каб не «повыпарацi вочы» тым, хто будзе раджаць. У памiнальныя днi катэга рычна забаранялася бялiць хату, каб «не замазаць» продкам В. Важкi ў беларускай традыцыi i ма тыў сляпога, якi нярэдка бачыць бос кую iсцiну глыбей, чым звычайныя людзi. Гл. таксама Невідушчасць.