Интересные ссылки

Вох

Ох маленькі барадаты чала вечак, якi жыве пад зямлёю. Пачуў шы, як нейкi бядак уздыхае «Ох!», ён выходзiць i пытаецца: «Чаго патрабу еш?» Калi чалавек не спалохаецца i вы кажа сваё жаданне, В. яму тое i дасць. Вобраз В. сустракаецца i ў чарадзей ных казках («Аб Оху i залатой таба керцы»). Тыпалагічна В. суадносіцца з такімі міфалагічнымі персанажамі, як «сам з кокаць, барада з локаць, во чы па яблыку», нямецкімі цвергамі, прускімі барздукамі («барадатымі») і іншымі прадстаўнікамі ніжэйшай мі фалогіі народаў Еўропы. Усіх іх абяд ноўвае маленькі рост, даўгія бароды і апекаванне падземнымі скарбамі. Ча ста, як і беларускі В., гэтыя персана жы выступаюць чароўнымі дапамож нікамі або дарадцамі галоўнага героя.