Интересные ссылки

Чорны бусел

У адрозненне ад свайго белага суродзiча  найбольш аддаленая ад чалавека птушка. Пра яе паходжанне амаль не захавалася паданняў. Паводле аднаго з мiфаў, Ч. б. быў некалi белым, сялiўся побач з людзьмi, быў даверлiвы, свойскi. Але злы чалавек, раздражнёны буслiным клёкатам, разбурыў яго гняздо, скiнуў на дол буслянят. Ад гора i крыўды буслы  пачарнелi i паляцелi ў пушчу, пасялiлiся там на высокiм дубе, каб быць далей ад людзей. А калi вывелi птушанят, то яны былi бялюткiя i даверлiвыя да чалавека. Бацькi расказалi iм, якую крыўду зазналi яны ад чалавека, i тыя апранулiся ў чорнае жалобнае пере. З таго часу Ч. б. абмiнае паселiшчы людзей, толькi часам на свiтаннi прылятае на бераг ракi, паглядае на стрэхi хат. Людзі называюць Ч. б. ляснымі манахамі. На захадзе Беларусі Ч. б. уважалі за караля ўсіх буслоў. Складаныя, нават варожыя дачыненні чалавека i Ч. б., магчыма, абумоўленыя сiмволiкай колераў, калi чорны колер стаў знакам     смерцi, жалобы, благiх вестак i да т. п., падобна да чорнага ворана, зяўленне якога каля чалавека мела злавесны сэнс. Ля в. Жылін Брод Слуцкага рна вядомы мікратапонім Буслава Дзялянка. Распавядалі, што некалі сярод густога лесу на ясені Ч. б. звіў гняздо. Пры распрацоўцы лесу людзі не кранулі ясеня, каб не пашкодзіць буслянку. Так і замацавалася за тым месцам назва Буслава Дзялянка, хоць даўно ўжо няма ні Ч. б., ні самога ясеня.