Интересные ссылки

Воўна

авйчае руно, у мiфалогii выступае як сiмвал урадлiвасцi, ча сам атаясамлiваецца з вобразам Сус ветнага дрэва. У антычным мiфе пра арганаўтаў фiгуруе авечае руно, якое вісіць на дрэве ў свяшчэнным гаi i ахоўваецца драконамi. Стара жытныя грэкi прыносiлi ў ахвяру Дэметры нямытую авечую В. У Афiнах алiўкавую галiнку аб гортвалi авечай В., абвешвалi са давiнай, посудам з мёдам i вiном i неслi ў храм Апалона. У беларускiх паданнях звычайна апавядаецца, што выток ракi цi кры нiцу ведзьма (чараўнiца, шведка, цы- ганка i iнш.) заткнула В. (мяшком В.). У Верхаўлянах Бераставiцкага рна, паводле падання, у крынiцы калiсьцi ўтапiўся сын ведзьмы. За гэта ведзь ма заткнула крынiцу мяшком з В. У Поразаве Свiслацкага рна ручай вы сах ад таго, што цыганка кiнула ў яго выток жмут авечай В. i загадала больш не цячы. Паводле беларускiх ка зак, пры абрадзе выклiкання цудоўна га каня спальвалi В. трох колераў шэрую, вараную i рыжую. Яшчэ ў хецкіх рытуалах разам згадваюцца змяя і В. Згодна з беларускім i лiтоўскім фальклорам Змей, пра цiўнiк Грамавiка, ляжыць каля кара нёў трохчасткавага Сусветнага дрэва на чорнай В. У беларускiх замовах ад гадзюкi, вужакi, слiўня «змяя змяiная» ляжыць пад дубам на чорнай В.