Интересные ссылки

Воўк

паводле беларускага этыялагiч нага падання, быў створаны чортам, антыподам Бога i яго супернiкам, якi зайздросцiў Богу (дасканаласцi божых стварэнняў) i спрабаваў ствараць сам. Пабачыўшы сабаку, чорт паставiўся да яго крытычна малы, слабы, i на мерыўся зрабiць лепшага. Зляпiў з глiны большага, з вялiкiмi зубамi, яго мусілі ўсе баяцца. Тым часам iшоў Бог, i чорт стаў цкаваць свайго звера на Бога: «Кусi яго, кусi!» Але чортава ства рэнне засталося нерухомым, мёртвым. Тады Бог ажывiў яго, гукнуўшы: «Кусi, воўча, чорта!» В. кiнуўся на чорта, ўкусiў яго за нагу. Чорт ледзь вырата ваўся ад яго на алешыне (гл. Вольха), аблiўшы яе сваёю крывёю. У iншым сюжэце апавядаецца, што В. зрабiў сам Бог, бо пранiкся жалем да сiротак, што засталiся без бацькоў скага гадавання, iх не было каму кармiць. Дагэтуль свойская жывёла вольна пасвiлася без пастухоў, сама пасам, у поўнай бяспецы. А як ства рыў Бог В., а тыя сталi забiваць i скра даць жывёлу, наносiць шкоду гаспадарам, людзi ўжо мусілi наймаць пастушкоў. Для сiрот знайшоўся за нятак, ад таго часу яны накормленыя i апранутыя, ад тае пары iснуюць В. Мяркуючы па гэтых паданнях, у на шых продкаў было дваістае стаўлен не да В.: яго нараджэнне выклiкана творчасцю i Бога, i чорта. Жывучы доўгiя стагоддзi побач з В., у значнай меры канкуpуючы з iм у паляваннi, чалавек здзiўляўся розуму В., яго вынослiвасцi, арганiзаванасцi зграi, сямейнай салiдарнасці. Пазней у каз ках быў створаны стэрэатып давер лiвага, тупаватага, нехлямяжага пра стака, якi зусiм не адпавядае сапраўднаму ваўчынаму характару. На думку вучоных, у старажытнахец кай традыцыi В. служылi ўвасаблен нем сакральных якасцяў, а воўчая зграя узорам згуртаванасцi, адзiнства i ўсяведання. Пераапранан не ў воўчыя скуры мела магiчную сiлу i было знакам асаблiвага сацыяльнага статуса «людзiваўкi». Беларускае выслоўе «У воўчую шкуру ўшыўся» таксама азначала, што чалавек не прытрымлiваецца агульнапрынятых нормаў, не спыняецца нi перад чым. У тэкстах «Хецкiх законаў» ёсць формула ператварэння чалавека ў ваў ка «ты стаў ваўком», суадносная з ст.iнд. «ён ёсць воўк», якая надавала чалавеку асаблiвы статус пры шлюб ным выкраданнi нявесты. У бе ларускiм фальклоры захаваўся сюжэт, дзе шлюбнае спаборнiцтва за права ажанiцца з каралеўнай выйграе менавiта В. («шэры ваўчок»). Матыў апранання воўчых шкур вядомы ў ст. германскай традыцыi (улучаючы гоц кую), дзе воiны выступаюць у воўчых шкурах i апiсваюцца як В. Шырокае распаўсюджанне ў беларусаў i суседнiх народаў набыло ўяўленне пра часовае ператварэнне асобных людзей i цэлых групаў (цэлага вясел ля, напрыклад) у В., якiя называлiся ваўкалакамi. Пра шчыльнасць па шырэння ўяўленняў, вераванняў i па- данняў на тэму В. у Беларусi сведчыць вялiкая колькасць айконiмаў i антра понiмаў, утвораных ад асновы «воўк»: Воўк, Ваўкi, Ваўчкi, Ваўкова, Ваўча, Ваўковiчы, Воўкаўшчына, Ваўкалаты, Ваўкулакава i iнш. Асаблiвае стаўлен не нашых продкаў да ваўкоў адбiлася ў вераваннi, што св. Юря зяўляецца апекуном свойскай жывёлы (асаблiва коней) i ваўкоў. Лiчылася нармальным дараваць ваўку жывёлiну са статку, ва ўсякiм разе кранутая ваўком жывёлiна лiчылася ўжо страчанай для гаспада ра. Як i ў iншых iндаеўрапейскiх на родаў, В. уяўляўся ўсяведным, яго iмя нельга было называць, каб не вы клiкаць самога В., пра што сведчыць непасрэдны сэнс прымаўкi: «Пра воў ка памоўка, а воўк тут» (адпаведнiк лацiнскага «Lupus in fabula»).