Интересные ссылки

Воспа

воспіца, воспік, ліхбя, раббя, рабуха, шчарббчка і інш., дэман хваробы ў выглядзе жанчыны. Уяўлялася злоснай і агіднай старою з адным моцным зубам, які тырчыць вонкі. Яна пырскае слінаю ў намеча ную ёю ахвяру, зза чаго на твары ў той застаюцца сляды гэтай хваробы (пра перахварэлага ў насмешку ка жуць, што на яго твары чэрці гарох малацілі ці ячменныя крупы дралі). Малявалася В. таксама ў абліччы па дарожніцы, якая разносіць па свеце хваробу, аберагаючы, аднак, тыя хаты, дзе ёй далі прытулак. У анала гічных антрапаморфных вобразах паўстаюць такія хваробы, як ліхаман ка, халера, пошасць, паморак ды інш.