Интересные ссылки

Воран

крук,крумкач, адзін з ціка вых і разам з тым маладаследаваных персанажаў беларускага фальклору. Што да саміх міфалагічных функцы яў і сувязяў В., якія рэканструююцца на падставе фальклорных дадзеных, то можна вылучыць наступныя: 1) ста лае суаднясенне В. з воднай стыхіяй: морам («Ляцеў воран панад мо рам...»), возерам («Арол (воран) перано сіць сваіх птушанят цераз возера...»), крыніцай («Ты, чоран воран, ляці ў Кіеў. У Кіеве стаіць капліца, пад кап ліцай крыніца»), вадою («Ой, ляцеў во ран ды чорная галка, // Ой, нізка над вадою»); 2) суаднясенне В. з прадме тамі, звязанымі з вадою: калодзежам («Воран прыляціць, дастане косьці твайго брата, кіне ў жывушчы кало дзеж ажывіць»); 3) «усяведанне» В.: адзін з ягоных сталых эпітэтаў «вяшчун». Менавіта з прычыны свай го «усяведання» В. часта фігуруе ў прыкметах; калі трэба кагосьці знай сці, звяртаюцца да В. («А ты, вораня... па свету лятаеш, пабольш за нас зна еш...»); 4) В. змагар за праўду і справядлівасць: («Арол (воран) пера носіць сваіх птушанят цераз возера; ратуе таго, які гаворыць яму праўду»); 5) «карныя» функцыі В.: ён сваім кры кам (ці проста зяўленнем) прыносіць няшчасце; 6) «гаючыя» функцыі В.: у беларускіх замовах В. клічуць на да памогу ад хваробы («Эй ты, воранор лам... Дзюбкаю выбівай, ету боль кок цямі выдзірай...»). Прынос В. мёртвай і жывой вады таксама можна разгля даць як праяву ягонае здольнасці вы лечваць людзей, дапамагаць ім; 7) су вязь В. са светам памерлых: кажуць, што В. прылятае з «чужой старонкі» («Ляцеў воран з чужых старон...»). В. можа быць адным з увасабленняў смерці, злавіць яго ў казках можна, адно калі здолееш прыкінуцца мёрт вым; 8) антрапаморфнасць В.: часта ў казках В. апісваецца як Воран Ва рановіч, апошні мае «валадарскую» годнасць, але можа і лётаць; 9) пара В. Арол (ці функцыянальна тоес нае ўзгадванне гэтых персанажаў разам) даволі часта сустракаецца ў тэкстах (параўн.: «А ў той хаці тры ва раны, тры арлы ружжо замаўляюць...») і нагадвае ведычныя двандвы Мітра Варуна ці IндраВаруна; 10) дваіс тасць В. як магчымая праява культу блізнятаў. У казках ёсць сюжэт, дзе В. дзейнічае не адзін, а разам з іншым В., заўсёды маладзейшым. Гэтыя два вораны сядаюць есці забітага каня ці быка, а герой, які схаваўся ўнутры, вылазіць і хапае варанёнка. Стары В., каб уратаваць маладога, павінен пры несці мёртвую і жывую ваду. Герой забівае варанёнка, пырскае на яго прынесенай вадой і, калі той ажывае, адпускае на волю. Гэты сюжэт цікава суаднесці з думкай У. М. Тапарова, паводле якой божышчыблізняты ўяўляюць двух братоў, з якіх адзін (старэйшы) жрэц, а другі (мала дзейшы) ваяр (княскай/царскай годнасці). Малодшы ёсць таксама і першым смяротным, якога старэйшы брат жрэц прыносіць у ахвяру. Таксама цікава параўнаць гэта з вы шэйазначанай параю В. Арол, дзе Арол якраз і можа сігналізаваць аб царскай годнасці другога, малодшага. Параўнальны аналіз фальклорных функцыяў і сувязяў В. з міфалагіч нымі функцыямі і сувязямі ведычна га бога Варуны нечакана падказвае шмат аналогій. Гэта дае магчымасць зрабіць пэўныя крокі ў рэканструкцыі былога міфалагічнага статуса В. на тэрыторыі Беларусі. У папярэдніх высновах В. мог быць нейкім божы шчам з заа антрапаморфнымі рысамі адначасова (ці належаць да культу такога божышча). Гэтае божышча мела шчыльную сувязь з сакральнымі (першапачатковымі) водамі і светам памерлых, а яго галоўную функцыю складала назіранне за правільнасцю/ няправільнасцю жыцця, у адпавед насці з чым ён караў ці выратоўваў людзей. Таксама выявіліся пэўныя су вязі В. з усходнеславянскім богам Вя лесам і магчымасць існавання пары В. Арол ды блізнечнага культу В.