Интересные ссылки

Вольха

алйшына, дрэва нiзкiх ба лотных мясцiн, выкарыстоўвалася ра ней у асноўным на дровы, а кара на афарбоўку тканiны. У мiфалогii i паэзii звязана з уяўленнямi пра зама гiльны свет, з плачам i небяспекай. Асаблiвасць В. на паветры яе сок, кара, сырая драўнiна чырванеюць. Беларускiя легенды звязваюць чыр воны колер кары В. з крывёй чорта, якi ратаваўся на ёй ад iм жа створа нага ваўка (чорт цкаваў iм Бога, ад нак воўк паслухаўся апошняга i ўкусiў чорта). Так што мiф пра асаблiвасць В. у народным пераказе злучаны з сюжэтам пра паходжанне ваўка. Беларускiя фраземы выкарыстоў ваюць вобраз В. для характарыстыкi неадукаванага, цёмнага чалавека «куст альховы», «пень альховы». Разам з тым свежымi альховымi га лінкамi з лiсцем параць гладышы, каб нiхто не зачараваў малако, кладуць кавалачкi В. у вопратку маладых, г. зн. успрымаюць дрэва як абярэг ад хваробаў i няшчасцяў.