Интересные ссылки

Волаты

мiфалагiчныя iстоты не звычайнага росту, сілы i антрапа морфнага аблічча. У легендзе пра па ходжанне дябла i балотаў будучы дябал паўстае ў выглядзе В., якi зяў ляецца з вады, «паварочваецца, але не можа ўстаць» у вадзяным «стаўбе». В. былi такога росту, што цяперашнiя людзi «нават iм да каленяў не дасталi б», галовы ў iх былi вялiзныя. У ле гендзе «Вужава карона» В. у лесе за ступае дарогу герою i, вырваўшы вялiзнае дрэва, страшыць, гучна сту каючы iм. У згаданай легендзе пра па ходжанне дябла В. зяўляецца з вады (Вялес таксама звязаны з вадой, ба лотам, нiзiнай) i становiцца антага нiстам Бога (нярэдка пазнейшага абазначэння Перуна). Украiнскi даследнік Ю. Г. Пiсарэн ка, зыходзячы з таго, што назвы «Вя лес, Волас» i «волат» маюць агульную этымалогiю, прасочвае сувязь фальк лорных В. з богам Вялесам. Як гэты бог, так i В. мелi дачыненні да зама гiльнага свету. З iншага боку, iх яд нала таксама функцыя забеспячэння ўрадлiвасцi. У прыватнасцi, сувязь ураджайных тэрмiнаў кораня «волат» з Вялесам засведчыў земляробскi аб рад пакiдаць «Валотку на бародку», г. зн. пакiдаць некалькi каласкоў («во лацяў») на полi нязжатымi. Гэтыя ка ласы лiчылiся «Воласавай барадой» (гл. Барада2). У Сярэднявеччы ў в. Валатава (ця пер на тэрыторыi г. Гомеля) iснавала Мiкольская царква. На Волатавым полi пад Ноўгарадам Вялiкiм такса ма стаяла Мiкольская царква, а раней, згодна з паданнем, стаяў iдал Воласа. Святы Мiкола Мiрлiкiйскi быў хрыс цiянскiм заменнiкам Вялеса. Гл. так сама Валатоўкі.