Интересные ссылки

Возера

Пакланенне азёрам звяза нае з культам урадлівасці. Сведчаннем прыналежнасці возера да паклоннага сталі найменні: Святое возера (Свяці ца, Свяцец, Святазере ды інш.). На бе рагах некаторых такіх азёраў зафікса ваны сляды паганскіх капішчаў. Часам гэта быў камень, дуб, высокі ўзгорак. Да культавых можна далу чыць таксама азёры з паганскімі на зовамі: Валовае, Бабіна, Лысае, Чор тава, Чортава Вока, Iгрышча, Янава, Дзевіна, а таксама Царкавішча, Крэс цішча, Белае, Чорнае, Сіняе, Краснае. Белае і Чорнае азёры размешчаны ча ста побач. Паводле легенды, на беразе возера Валовае блізу Полацка было паганскае капішча Перуна. Сюжэты паданняў пра азёры зводзяцца ў асноў ным да таго, што на іх месцы права лілася царква (касцёл), вёска або го рад. Ёсць паданні пра затопленыя званы, скарбы або пра змея, які жыў у возеры. Насельнікі В.: азярніцы, русалкі, свіцязянкі, яваркі, ядзеркі.