Интересные ссылки

Воз

Вазок, Аліяшова Павозачка, *Калясніца, Карэц, Чбша, Сіта2, Сахачы, беларускія народныя назвы сузоря Вялікай Мядзведзіцы. Вядомы даследнік народнай астраноміі Д.Свяцкі адзначаў: «Параўнанне Вя лікай Мядзведзіцы з возам або каляс ніцай сустракаецца амаль ува ўсіх народаў... Няма сумневу, сама фігу ра, утвораная зоркамі сузоря, давала падставы да такога атаясамлення». Сапраўды, так у народзе і тлумачаць назву гэтага сузоря: «Чатыры колцы і ручонка аліяшова Павозачка, або сітца» (Смаргонскі рн). Сузоре В. служыла для прасторавай арыента цыі і вызначэння часу ночы. З В. звя заны шэраг народных уяўленняў і паверяў. Назва Аліяшова Павозачка яўна асацыюе сузоре В. са св. Iллём, адным з хрысціянскіх субстытутаў Перуна, які разяжджае па небе ў ка лясніцы, высякаючы іскрымаланкі і грукаючы коламі, спараджаючы гры моты. На Случчыне існавала павере, што ў нябёсны В., які стаіць заўсёды на поўначы, запрэжаны мядзьведзі, і на ім у канцы свету будзе ездзіць анты хрыст, змушаючы добрых людзей, каб яны забыліся на Бога (параўн. катан не Радзівіла Пана Каханку ўлетку на санёх, запрэжаных мядзьведзямі, па дарозе, пасыпанай соллю). Вобраз «нябёснай калясніцы» су стракаецца ў беларускіх замовах ад розных хваробаў, прычым у вельмі па казальным астранамічным кантэксце: «Стану пад ясным небам, пад яснымі зарамі, перад дробнымі звяздамі, пе рад жаркім сонцам і ясным месікам і нябеснаю калясніцаю», да нябёснай (гасподняй) калясніцы звярталіся па дапамогу ад шалу, нячыстай сілы, нарадкі, залатніка і ўроку. Гэта дае падставы меркаваць, што на Беларусі мог існаваць і такі варыянт назвы су зоря В., як *Калясніца. Iншыя назвы гэтага сузоря (Ка рэц, Сахачы, Сіта, Чаша) актуалізу юць іншыя асацыятыўныя шэрагі.