Интересные ссылки
Настройка защиты от вирусов компьютерная помощь р кунцево мы оказываем реальную помощь

Вiтаўт

(13501430), князь ВКЛ (13921430). На беларускiм этнагра фiчным памежжы ў Смаленскай губернi было запiсана паданне аб атрыманнi В. улады, якое па сваiх ма тывах вельмi блiзкае колу славянскiх гiстарычных паданняў. Паданне пра В. не мае анiякага гiстарычнага пад мурку, але добра адлюстроўвае мiфа лагiчныя ўяўленнi тутэйшых насель нікаў аб валадарах. Паданне апавядае, што ў Польшчы памёр нейкi кароль, якi не пакiнуў на шчадкаў. Яго наблiжаныя надумалі пусцiць каралеўскага каня з прыма цаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь iшоў па краiне, пакуль не падышоў i не пакланiўся ў адной вёсцы старому, якi вiў абрыўкi. Гэты стары зрабiўся каралём, i працяглы час краiна пры iм квiтнела. Калi ён адчуў надыход смерцi, дык загадаў музыкам граць пры пахаваннi, i тады, калi краiне будзе пагражаць небяспе ка, трэба будзе зноў зайграць, i В. прыйдзе на дапамогу. Але ў словы В. не паверылi, а пасля яго смерцi нава жыліся праверыць iх праўдзiвасць. Зявiўшыся з таго свету, В. разгневаў ся i пракляў людзей. Пасля чаго ў Польшчы пачалiся бунты. Першая частка падання шчыльна звязаная з агульнаiндаеўрапейскiмi ўяўленнямi аб канi, якi зяўляецца ве шчуном багоў i дае знак на атрыман не каралеўскай улады: iранскi мiф аб прыходзе да ўлады цара Дарыя, грэцкi мiф аб Пелопсе ды інш. Звычай, па водле якога цар iдзе за белым канём i падначальвае ўсе землi, на якiя ступiць яго нага, мы бачым у Старажытнай Iндыi перад абрадам ашвамедхi прынясення каня ў ахвяру. У славян скай мiфалогii конь таксама часта вы значае волю багоў у дачыненнi да кня зёў (польскае паданне аб Лешку II, паданне аб смерцi кiеўскага князя Алега ад свайго каня). Найбольш блiзкае да беларускага падання аб В. чэшскае паданне пра князя Пржэмыс ла, якое захавалася ў хронiцы XII ст. Чэхi жадаюць мець князя, i вяшчунка дае iм свайго каня з сiмваламi сваёй улады, якi i прыводзiць чэхаў да iх бу дучага князя. Ва ўсiх мiфах удзел каня ў абрадзе вядзе да ўсталявання новай дынастыi, i гэтую мiфалагiчную тра дыцыю працягвае i беларускае падан- не, нягледзячы на поўнае разыходжан не гiстарычнай рэчаiснасцi ў выпадку з В. Цiкава i тое, што беларускае па данне дайшло да нас не праз летапiсы, як у iншых выпадках, а захавалася ў вуснай народнай традыцыi. Беларускае паданне фiксуе i вельмi пашыраны ў славянскай мiфалогii ма тыў сялянскага паходжання будучага князя (чэшскi Пржэмысл, польскi Пяст). Занятак старога, калi яму пакланiўся конь, ён уе вяроўку з абрыўкаў на бывае магiчную афарбоўку i суадносіц ца з адсутнасцю бунтаў падчас яго кiравання. Апошнi матыў падання аб В. нагадвае вельмi пашыраны на Беларусi сюжэт аб курганах з асiлкамi цi князямi, якiя падчас небяспекi для Беларусi будуць яе абараняць. Акрамя гэтага падання на тэ рыторыi Беларусi ёсць шмат геа графiчных абектаў, якiя ў народных уяўленнях былi звязаны з паходамi князя Вiтаўта (Вiта). Так, напрыклад, паходжанне назвы Лошыца (цяпер у межах Мiнска) «народная этымалогiя» вядзе ад «ложа», якое ваяры падчас па ходу зрабiлi князю Вiту (Вiтаўту).