Интересные ссылки

Чорны

Колер, які ў сакральнай традыцыi ўваходзіў у класічную колеравую трыяду «белы     чырвоны Ч.», супрацьпастаўляўся беламу i чырвонаму па прынцыпе бiнарных апазiцыяў. У  «Славянскай хронiцы» Гельмольда (XII ст.) апiсваецца рытуал пiру, на якiм пускалi па коле чашу i прамаўлялі заклiнаннi ад iмя двух багоў  добрага i злога, «чорнага бога». Па некаторых звестках, Ч. колер уласцiвы таксама  Трыглаву. Арабскi аўтар Масудзi (Х ст.) паведамляў пра храм славянаў на Чорнай гары, прысвечаны божышчу, якога ён называе Сатурнам (сiмвалам старажытнарымскага Сатурна быў Ч. колер). Каля ног  iдала бога на Чорнай гары былi выявы розных гадаў, што дае падставы звязаць гэтага бога з зямным i падземным светам. Узгорак у б. Невельскiм павеце на Пскоўшчыне, згодна з паданнем, называюць

Чорнай гарой зза яго колеру, якi нiбыта абумоўлены тым, што там раней стаяла «паганская кумiрня» i прыносiлiся ахвяры, ад чаго на гары нiчога не расце. Горкі з назвай Чорная гара вядомыя таксама блізу в. Навасёлкі Мядзельскага і Лукшы Браслаўскага рнаў. У розных народаў дэманы i звязаныя з iмi смерць i зло асацыююцца з Ч.  колерам (Чорна болізня, Чорная немач (чума), Чорны ціх (ціф) ды інш.). Хецкi выраз «чорная зямля» азначаў мiфiчны падземны свет. Ч. гэта колер цемры ў падземным царстве, колер  ночы. Аднак у Беларусі верылі, што «шыхуе тому дому, дзе хазяін чорны, да кота чорного дзержыць, да пеўня, да собаку». Тым часам Ч. колер у спалучэннi з чырвоным на белым фоне часта ўжываўся ў беларускай народнай вышыўцы.