Интересные ссылки

Вiно

у мiфалогii адзiн з сiмвалаў урадлiвасцi i мiфалагiчны знак, якi атаясамлiваюць з крывёй чалавека. Рытуальнакультавая роля В. ў iндаеўрапейскай традыцыi цягнецца таксама з глыбокай старажытнасцi, пра што сведчыць структура абрада вых формул кшталту грэц. «вiно ўзлiваю», «вiном пакрапляю» ў адпа ведных тэкстах. Ахвярная жывёлiна пакраплялася неразбаўленым вiном, тады як людзi ў тыя часы звычайна пiлi разбаўленае вадой вiно. Яшчэ ў старажытных хетаў падчас прысягi хецкiх воiнаў пры ўзлiваннi вiна пра маўлялася формула: «Гэта не вiно, гэта кроў ваша», якая потым увай шла ў хрысцiянскую сiмволiку (словы Iсуса Хрыста, які падняў чашу з вiном: «Гэта ёсць кроў мая»). Для звычаяў старажытных хетаў характэрна так сама ўзлiванне вiна на ахвярную жывёлiну, што прыносiлася ў ахвяру вярхоўнаму «боству Сонца». У ста ражытнагрэцкiм кульце Дыянiса мiс тэрыi ўвасаблялi разрыванне гэтага божышча вiнаградарства i вiна робства на часткi, што таксама суад носiць кроў з В. Акрамя Дыянiса ў грэ каў увасабленнем В. быў таксама Зеўс Сотэр («Захавальнiк», «Выратаваль нiк»). У Рыме ж iснаваў асаблiвы ры туал Vinalia, калi вiно прысвячалi Юпiтэру. У беларускiх песнях В. часта згад ваецца разам з мёдам («Несла мёд вiно ў туравым розе»), тое ж уласці ва некаторым казкам («Я там быў, мёдвiно пiў, па барадзе цякло, а ў рот не папала»). У валачобных пес нях пры апiсаннi добрага гаспадара i яго двара згадваюцца 4 кубкi, з якiх адзiн налiты «зеляным вiном», другi «чорным пiвам», трэцi «салодкiм мядком» i чацверты гарэлкай. Га рэлка прызначаецца валачобнiкам, «чорнае пiва» жонцы, «саладок мядок» дзецям гаспадара, а «зе ляно вiно» самому гаспадару. Ад начасовае згадванне «зеляна вiна» i «горкай гарэлкi» зяўляецца аргу ментам супраць iх атаясамлення, хоць у рускай мове В. часам назы ваюць гарэлку.