Интересные ссылки

Вiльчак

внльчык, канёк, кан структыўны элемент, якi ўтвараецца верхнiмi перакрыжаванымi канцамi дошакзакрылiн, што прыкрываюць тарцы двухсхiльнай страхi. Вядомы ў будаўнiцтве многiх народаў Еўропы, у тым лiку па ўсёй Беларусi, акрамя хіба некаторых раёнаў Гомельшчы ны, дзе пераважалi 4схiльныя дахi. Парныя В. найбольш старажытны i пашыраны канструктыўнамастацкi элемент традыцыйнага жытла. Тэх нiкай прапiлоўкi iх вырашалi ў вы глядзе стылiзаваных конскiх галоў, птушак, змеяў, рагоў ды iнш. У старажытнасцi такiя В. выконвалi ролю абярэга сiмвалiчнага прадме та, якому прыпiсвалi магiчную здоль- насць засцерагаць жыллё ад няшчас цяў i ліхіх духаў. Ёсць меркаванне, што папярэднiкамi В. былi часткi свяшчэнных птушак цi жывёл (гало вы, рогi, хвасты), якiя мацавалiся на вяршынi шчытоў жытла. На Палессi ахоўная роля В., выкананых у выгля дзе парных галовак буслоў цi змеяў, за хоўвалася яшчэ i ў пач. ХХ ст. Сёння магiчны сэнс В. страчаны, iм надаецца толькі дэкаратыўнае значэнне. Пар ныя В. саступiлi месца адзiнарным, вы пiлаваным з адной дошкi i прымаца ваным на скрыжаваннi закрылiн. Акрамя традыцыйных зааморфных i арнiтаморфных матываў шырока ўжываюцца геаметрычныя, рас лiнныя, стрэлападобныя, далучаецца сучасная эмблематыка ды iнш.