Интересные ссылки

Вiльня

горад, заснаваны вялi кiм князем лiтоўскiм Гедымiнам (13161341) блізу 1323 г. (паводле Стрыйкоўскага, у 1322 г.) пры сутоку рэк Вяллi i Вiльнi. Горад атрымаў сваю назву ад ракi. З В. быў звязаны шэраг мiфалагічных паданняў. Паданне, змешчанае ў Хронiцы Лiтоўскай i Жамойцкай i ў блiзкiх да яе летапiсах, апавядае, што Гедымiн паехаў са сваёй сталiцы Трокаў на па ляванне каля ракi Вяллi. На адной з гор ён забiў магутнага тура. Пазней гэтая гара атрымала назву Туравай. Стрыйкоўскi сведчыць, што з чэрапа забiтага тура быў зроблены пазалоча ны куфар, якi доўгi час быў скарбам вялiкакняскай сямi, i толькi князь Вiтаўт падараваў яго iмператару Свяшчэннай Рымскай iмперыi Сiгiзмунду. Пачыналiся прыцемкi, i Гедымiн спынiўся на ноч каля свя цiлiшча Швiнтарога, дзе спальвалi лiтоўскiх князёў, пры сутоку Вяллi i Вiльнi. У сне яму зявiўся вялiкi жа лезны воўк, якi стаяў на Туравай гары i выў як сотня ваўкоў. Сон уразiў кня зя, i ён пажадаў даведацца аб яго значэннi. Быў выклiканы вярхоўны паганскi святар крывекрывэйтыс Лiздзейка, якi i растлумачыў князю, што на гэтым месцы трэба закласцi горад, слава якога, як сведчыць выц- цё ваўка, разыдзецца па ўсiм свеце. Гедымiн прыносiць ахвяры ў свя цiлiшчы Швiнтарога i намерваецца перанесцi сваю сталiцу. Паданне аб заснаваннi Вiльнi на лежыць да шматлiкiх мiфаў аб засна ваннi гарадоў на месцы паспяховага палявання, якiя пашыраны ва ўсiм свеце. Само паляванне валадара дзяр жавы амаль ва ўсiх традыцыях мела добра вызначаныя сакральныя рысы, яму аддавалася вялiкая ўвага ў рэ лiгiйных культах i мастацтве. Забой ства звера перад пабудовай горада можна разглядаць як мiфалагiчнае разуменне ахвярапрынашэння, якое ў рэлiгiйным плане будзе спрыяць бу дучыні горада. Вiдаць, нездарма ў паданнi выступае менавiта тур (па раўн. Тураў), бо гэтая жывёла вельмi шанавалася ў Вялікім Княстве Літоў скім. Так, тур цi бык удзельнiчаў у рэлiгiйных рытуалах клятвы пры дзяржаўных дамовах. Адмысловую ролю гэтых жывёл адзначае аўтар «Песнi пра зубра». Другi звярыны персанаж, якi дзей нiчае у паданнi, воўк. Гэта такса ма невыпадкова. I ў беларускай, i ў лiтоўскай мiфалогiях добра прасочва ецца сувязь вобраза ваўка з ваяў нiчасцю. З ваўкамi параўноўвалiся шматлiкiя князiваяры, перш за ўсё Усяслаў Чарадзей. Не забываймася і на тое, што ў беларусаў наагул суст рэча з ваўком падчас падарожжа ўва жалася за вельмі добрую, спрыяльную прыкмету. Далей Хронiка сведчыць, што на Туравай гары Гедымiн пабудаваў Верхнi замак. Тут жа, па словах летапiсца, было закладзена свяцiлiшча «Перкунаса, цiПеруна». Стод Пяркуна са быў з крамяню, i святары высякалi з яго новы агонь. Каля стода гарэла непагаснае вогнiшча. Нiжнi замак быў пабудаваны на гары Швiнтарога, летапiсец называе яго яшчэ Крывым замкам. Гэтая думка аб iдэнтычнасцi Нiжняга i Крывога замкаў доўгi час не аспрэчвалася. Але цяпер зявiлiся падставы казаць аб магчымасцi iснавання яшчэ адной асобнай часткi будучага горада за ракой Вяллёй Крывога горада (параўн. пасад Кры вец у Полацку). Яго назву можна выводзiць не толькi ад характару па горкавай мясцовасцi, але магчыма ба чыць сувязь назвы з этнiчным кампа нентам крывiчоў. Супольнае жыццё розных этнасаў на адной тэрыторыі было нярэдкім пры пабудове шмат лiкiх гарадоў. У структуры пабудовы горада мож на ўбачыць пэўную сiстэму. Перадусім гэта структурная вертыкаль Верхнi замак Нiжнi замак, звязаная з мiфалагiчным супрацьпастаўленнем верху i нiзу. Верх звязваўся з Перку насам, свяцiлiшча якога ўсталяваў Гедымiн (не зусiм зразумела, што ад былося са свяцiлiшчам Пяркунаса на Швiнтарозе). Нiз атаясамлiваўся з пахавальнымi рытуаламi i iх багамi, якiя адначасова маглi быць багамi ба гацця i надаўцамi плоднасцi. Безумоў на, што сваю ролю ў гэтым плане адыгрывала месца спалення памер лых князёў. На думку У. М. Тапаро ва, семантыка нiжняга свету, царства памерлых i звязанай з iм плоднасцi ўвайшло i ў назву горада Вiльня, якое паходзiць ад назвы ракi (узмац няюць карцiну i найменне другой ракi i яе другое iмя ВялляНярыс). Ён звязвае назву горада з i.е. *vel/ *vil/ *vol з iдэяй царства памерлых i плоднасцi. З гэтым жа семантычным пластом звязана i iмя аднаго з самых шанаваных славянамi багоў Вола саВялеса, «скоццяга бога», бога ба гацця, валадара свету памерлых (па раўн. літ. Velnias «чорт», velionis «нябожчык» і да т. п.). Дарэчы, у гэ тым плане можна параўнаць i гарад скую структуру Кiева, дзе свяцiлiшча Перуна знаходзiлася на княскім два ры на гары (верх), а стод Вялеса на Падоле, у гандлёвым раёне блізу Дняпра (нiз). Калi ўлiчваць магчымасць iсна вання ў Вiльні асобнага Крывога го рада, можна ўбачыць i iншую, траiс тую, гарызантальную, а можа, i сацыяльную структуру. Тады ёсць падставы казаць i пра магчымую су аднесенасць трох частак адзiнага го рада з траiстай сiстэмай падзелу i.е. грамадства паводле Ж. Думезiля, калi Верхнi замак звязваўся з ваярамi i княскай уладай, Нiжнi са свята рамi, а Крывы горад з рамеснiкамi. Хоць i гэтая траiстая структура можа згортвацца да дваiстай па этнiчным прынцыпе: балцкi элемент сла вянскi элемент. Пазней у мiфалогii, звязанай з Вiль няй, усё больш актуалiзуецца яе пада бенства з Рымам. Гэта, вядома, адпа вядала спробам валадароў ВКЛ весцi сваё паходжанне з Рыма праз Паля мона. Так, неаднаразова адзначаецца, што, як i Рым, Вiльня пабудавана на 7 пагорках. Да пазнейшых навацый да лучым i версiю польскага хранiста Я. Длугаша пра рымскага (iтальянскага) арыстакрата князя Вiлюса, якi быц цам бы i заснаваў Вiльню.