Интересные ссылки

Вечарнiца

Вечарнічка, назва пла неты Венеры ў яе вечаровай бачнасці. З Венерай у ранішняй бачнасці Зарніцай у народнай свядомасці не атаесамляецца. Згодна з народным паверем, Бог пасылае В. агледзець зямлю перад наступленнем начной цем ры. Падобная назва сустракаецца ў ін шых слав. мовах, параўн. рус. Вечерни ца, с.х. Вечерача, польск. Wieczor nica. Параўн. таксама літ. vakarмnл, ням. Abendstern тое самае. Мярку ецца, што менавіта В. павінна ў «па- каранні Месяца» за шлюбную здраду Сонцу ў міфалагічным сюжэце «Ня беснай сямі» (больш падрабязна гл. Месяц). Гл. таксама Воўча звязда. Незлічоныя звароты да «вячэрняй зары (зоркі, зорачкі, зарніцы, зары зараніцы)» у беларускіх замовах ад усіх хваробаў і іншых напасцяў. Яна называецца «божай памачніцай». Гэта яе сталая характарыстыка. Не ва ўсіх выпадках, безумоўна, гаворка ідзе менавіта пра В. У шэрагу выпад каў замова звернута да зары свя чэння неба на захадзе перад змяркан нем. Але наяўнасць замоваў, дзе абодва вобразы можна разглядаць у паралельным шэрагу (параўн. «Доб рай парой, вячэрняй зарой, вячэрняй зараніцай, божай памашніцай прыс тупі, памажы»), дазваляе мерка ваць, штo і В. грала паважную ролю ва ўяўленнях беларусаў.