Интересные ссылки

Вецер

зява прыроды, у традыцый ных уяўленнях нярэдка амбiвалент ная: гэта i магутная стыхiя, супраць пастаўленая нячыстай сiле, i ўласна яе параджэнне, увасабленне, калi В. персанiфiкуецца i дэманалагiзуецца. Палешукi ўяўлялi В. у постацi пачвар нага, пузатага чалавека з доўгiмi, падобнымi да гусiнай дзюбы вуснамi. Дзюба гэтая, каб выклiкаць моцны В., шырока раскрываецца, а каб халод ны шчыльна сцiскаецца, пакi даючы на канцы толькi адну адтулiну. Самая адметная, нават дыферэн цыяльная прыкмета мiфiчнай постацi В. яго вялiкiя вусны, праз гэта ўзнiк нават асобны дэмонiм лупаты: «А сёння лупаты дзьме ды дзьме; у вет ры лупы, як каўбасы тоўстыя». У бе ларусаў iснуе i асобнае дэманалагi заванае найменне ветры, вятры. Гэта абагуленая назва нячысцiкаў, якая захавала старажытную семанты ку, матываваную разбуральнай сiлай В., а таксама яго здольнасцю пры носiць розныя хваробы: падвей, ветранiцу, вятранку. Эпiтэтам ветра ны характарызуюцца i сурокi, ляк, каўтун i iнш. «На вецер» пасылалi злыя намеры «а той вецер, каго па падзе, скруце, зламае, неўма што стане, i забярэцца нячысты дух усярэдзiну». Менавіта праз В., казалі, ведзьма насылае свае чары. У бы лiчках кiнуты ў слуп вiхору, В. нож пакрываецца крывёю або нават пры ходзiць чорт з нажом, утыркнутым у нагу, i абяцае служыць да смерцi, калi гэты нож вымуць. Аднак менавiта з В. лiчылася маг чымым адаслаць, адправiць хваробы (параўн. выраз «Ветры яго вазьмi»). Дабратворная сіла В. дапамагае чала веку, наганяе дажджавыя хмары, пры водзіць у дзеянне ветравыя млыны. Прычыны В. звязвалiся з уяў леннямi пра сувязь атмасферных зяў з тым светам, лічылі за прыстанiшча духаў i дэманаў. Моцны i працяглы В., асаблiва ў сонечнае надворе, па казваў на гвалтоўную i дачасную смерць чалавека, пераважна тапель ца або вiсельнiка. В. тады, згодна з паверем, абураны дачаснай смерцю i хоча выплюхнуць першага з вады, а другога вырваць з пятлi. Напрам кам В., у паданнях, кiруюць дзецi, якiх прыспалi мацi. Каб папярэдзiць моц ны В., забаранялi спальваць галень, бялiць палатно ў час красавання жыта. В. можна было свядома кi раваць: беларусы лiчылi, што млынар павiнен умець «запрагаць вецер», выклiкаць яго ў патрэбны час, кi даючы жменямi муку ўгору. У дэндралагічным кодзе В. адпавя дае арэх. Так, паводле народных прыкметаў, калі на Раство або Новы год будзе В., то налета чакаецца бага та арэхаў.