Интересные ссылки

Вербнiца

Вйрбная, Пбльмавая нядзйля, апошняя перад Вялiкаднем нядзеля, з якою было звязана асвячэн- не ў храмах галiнак вярбы, што слу жыла аберагальным i прадукаваль ным сродкам. У некаторых мясцінах Гарадзенскай губернi яшчэ ў XIX ст. дрэвамi з карэннямi i пасля асвячэння ламалi з яе галiны. Гiстарычныя вытокi В. верагодна паходзяць ад паганскiх часоў, калi продкамi ўшаноў ваўся культ зелянiны, што звязвалася з прыходам вясны i распусканнем пер шага дрэва. У хрысцiянстве гэты дзень прымяркоўваецца да Уваходу Iсуса Хрыста ў Ерусалiм, дзе народ сустра каў яго пальмавымi галiнкамi. Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамi адзiн аднаго з прыгаворкамi i пажаданнямi: «Не я бю вярба бе. За тыдзень Вялiк дзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косцi». Верылi, што, бючы галiнкамi, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство гэтага дрэ ва, якое першым абуджаецца ад зiмовага сну: «Будзь здароў увесь год, як калядны лёд», «Будзь здароў, як вада, а расцi, як вярба». Выкарыстоў валася вербачка і ў народнай меды цыне: ад зубнога болю i ад лiхаманкi трэба было зесцi 9 вербных пупышак; давалi дзецям ад глiстоў. Падпальвалi галiнку i дымам абкурвалi хворага, гняздо квактухi, попелам яе пасыпалi месца вакол калыскi нованароджана- га дзiцяцi. З дапамогаю вербачкi дзяў чаты праводзiлi варажбу: сцебануў шы незнаёмага хлопца, пыталi ў яго iмя, спадзеючыся даведацца пра iмя свайго суджанага. Асвечанай вярбе надавалiся магiчныя ўласцiвасцi, таму яна, як хрышчэнская вада i грамнiчныя свечкi, доўга захоўвалася ў доме i ўжывалася пры розных пат рэбах. Яе бралi з сабой перад ворывам, калi збiралiся на проведкi нiвы; на Юре, калi iшлi ў поле «расу таптаць» i ўторквалi ў зямлю, каб збожжа было тоўстае i вялiкае, як вярба; на за жынкi. Зеўшы пупышку з асвечанай вербачкi падчас першага грому, мож на было не баяцца летнiх навальнiц. А ўлетку, пры наблiжэннi навальнiцы, асвечаны дубчык выстаўлялi на акно, каб адагнаць хмару; супраць граду галiнку падпальвалi. Ад пажару бiлi вярбою кожны вугал у доме. Але най часцей выкарыстоўвалася асвечаная вярба ў жывёлагадоўлi. Яе вешалi ў хляве, ёю сцябалi скацiну, каб была здаровая, плодная, не паддавалася су рокам, прычым асаблiва тады, калi карова доўга заставалася ялавiцаю цi была цельная. Асвечаным дубчыкам выганялi кароў у першы раз на пашу на веснавога Юря. Пастух цэлы дзень мусiў трымаць вербачку пры сабе, тройчы выцiнаючы кожную жы вёлiну, а потым уторкваў або ў мураш нiк, каб i яго статак быў дужы i не раз брыдаўся, або, вярнуўшыся, у страху, каб жывёлы своечасова вярта лiся дадому i не баялiся нечысцi. Каталiкібеларусы iмiтаваныя «пальмы» аздаблялi засушанымi i фарбаванымi кветкамi, травамi, каласкамi, мохам. Iмi ўпрыгожвалi дом, клалi на магiлы блiзкiх людзей. З надыходам зiмы пальму кiдалi ў по лымя. Асвячэнне вярбы ўспрымалася ў народзе як выгнанне з яе нячыстага духа. Паводле народных вераванняў, чэрцi ўцякаюць з вады пасля Вадох рышча i пасяляюцца на вярбе, ажно пакуль тую не асвецяць на В., пасля чаго ўцякаюць у траву да яе асвячэн ня на Яна (Купалле). Згодна з народнымi назiраннямi, маразы«вербiчы» на перадвелiкод ным тыднi неабходны менавiта ў гэты час, каб не было больш познiх мара зоў, якiя могуць пашкодзiць сяўбе i ўсходам ярыны.