Интересные ссылки

Верацяно

начынне для прадзен ня. В. i праселкі знаходзiлi ў курга нах IX i X стст. Сакральнасць В. пе радусім тлумачыцца самiм дзеяннем, што выконваецца з дапамогаю гэта га прадмета: з хаатычнай валакнiстай масы ствараецца ўпарадкаваны пача так нiтка. Акрамя таго, уяўленнi пра тое, як «завярцелася, закруцiлася i выкруцiлася неба», а затым «пачала круцiцца i выкруцiлася зямля», да зваляюць змясцiць В. на месца восi, цэнтра Сусвету (параўн. у гэтым ста сунку «Тымей» Платона). Уяўленнi i магiчныя прыёмы за снаваныя на рэальных уласцiвасцях В., на тым, што яно круцiцца. Таму В. забаранялi дакранацца да дзiцяцi, бо яно перастане расцi стане падоб ным да В., якое расце ўшырыню, а па вышынi не мяняецца. В. уваходзiць у шэраг вострых калючых прадметаў, што абумовiла яго выкарыстанне ў якасцi абярэга i сродку супрацьдзеян ня нячыстай сiле: тры В. клалi пад калыску, праз iх пералiвалi ваду ад су рокаў ды iнш. Укол В. у народнай традыцыi таксама набываў адметныя рысы узгадаем казачны матыў пра царэўну, якая засынае, укалоўшы ся В. У беларусаў «укалоцца вераця ном да кахання». Вiдаць, падабенства рухаў кручэн Вербніца на В. прывозiлi ў цэрквы вярбу цэлымi ня В. i змяi сталi грунтам iх актыўна га зблiжэння ў народных уяўленнях. Так, на Каляды, Благавешчанне В. хавалi што далей, бо iх знаходжанне навiдавоку абяцала сустрэчу змей улетку («верацёны вужамi пойдуць у лес»). У легендзе ў змяювераценiцу ператварылася В., якiм пралi на Ка ляды i выкiнулi, замест таго каб спалiць. У змей улетку ператвараліся і проста нядбайна кінутыя на Каля ды В. В. асэнсоўваецца як абавязковы ат рыбут Пятнiцы жанчынападобнай мiфалагiчнай iстоты, якая жорстка ка рала тых, хто парушаў забарону прасцi ў пятнiцу. На глыбiнным роўнi прадзiва ставілі да Пятнiцы як да жаночага боства, актыўнага твор цы iснага. Будучы толькi жаночай прыладай працы, В. становiцца жаночым атры бутам i ў такой якасцi выступае ў по лавызначальных рытуалах на В. адразалi пупавiну дзяўчынкi, каб тая стала добрай пралляй. З іншага боку, В. мае і выразную эратычную мужчынскую (фаліч ную) семантыку. Так, калі ў дзяў чыны, якая прадзе, часта падае В., то гэта значыць, што сяброўка адбівае яе каханага.