Интересные ссылки

Верабей

паводле беларускiх на родных уяўленняў птушка шкоднiк, птушказлодзей: крадзе зер не, дзе б яно не знаходзiлася, знiшчае частку ўраджаю, асаблiва верабiным нападам падлягалi каноплi. В. трапiў у шэраг нешанаваных, хоць i не вельмi грозных «ворагаў» селянiна. Паводле народнай мiфалогіі, В. ска ча дзвюма ножкамi адразу, бо за правiннасць у часе выбараў птушы нага цара яму звязалi ногi. В. добра жыве i множыцца, бо гэта дазволiў яму Бог за тое, што ён украў адзiн цвiк, якiм збiралiся прыбiваць Iсуса да крыжа. Душа нябожчыка ў вы глядзе В. можа прылятаць да блiзкага чалавека, якi моцна па iм смуткуе. У выглядзе В. лятаюць няхрышчаныя душы, значыць, В. належыць да раз раду хтанiчных iстот. На Палессi В. залічаюць да тых гадаў (вужоў, жаб, смаўжоў ды iнш.), што былi сабраныя ў торбу на знiшчэнне, але па неасцярожнасцi былi выпушчаныя чалавекам (анёлам), за што апошні быў ператвораны ў бусла. Паўднёвыя славяне, сямтам рускiя i палешукi пяклi В. на Новы год i разгаўлялiся iмi. У iншых раёнах Беларусi В. палiлi, а попел захоўвалi, каб дадаць яго да насення вясной дзеля магiчнай засцярогi ад гэтых птушак. Па В. дзяўчаты варажылi пра замужжа: злоўленага В. кiдалi ў запаленую печ, калi той здолеў вылецець, то i дзеўка «вылецiць» замуж. Iснаваў беларускi народны танец «Верабей», заснаваны на iмiтацыi рухаў В. Усё гэта свед чыць, што ва ўяўленнi чалавека яго шэры спадарожнiк займаў не апош няе месца. У беларускім казачным эпасе ўтрымліваецца матыў варагавання В. і мышы (казка «Верабей і мышона»). Пры гэтым В. выступае рэпрэзентан там усіх птушак насельнікаў павет ранай прасторы, а мыш рэпрэзен тантам усіх звяроў, насельнікаў зямной паверхні. У вайне птушак і звяроў В. выступае як няўдалы су пернік мышы. Складаныя стасункі В. і з варонай. Так, па парадзе вароны В. склікае ўсё птаства на вайну са звя рамі, але ў казцы «Пціцы на Русі» В. выступае крыўдзіцелем вароны, якую пабіў за тое, што яна нібыта накарка ла кепскае надворе, якое не дазволі ла мужыку змалаціць збожжа. I ў гэ тай жа казцы верабі выступаюць у ролі пасланцоў цара птушак арла, якія мусілі запрасіць варону на суд за тое, што яна крыўдзіць малых пту шак. У выніку варона была асуджа ная на смяротнае пакаранне. Нязго да В. з варонай і сарокай падкрэс ліваецца і ў казцы «Пташэчча піва», калі гэтыя тры птушкі не змаглі ра зам зрабіць супольнага піва. Шка длівыя функцыі В. падкрэсліваюцца ў кумулятыўнай казцы «Верабейка на былінцы», у якой толькі чарвякі паслухаліся В. і ўрэшце прымусілі га лінку калыхаць В. У казцы «Быль і ве рабей» просьбу В. выконваюць страль цы, караючы гэтым самым і чарвякоў, якія адмовілі таму ў дапамозе.