Интересные ссылки

Венiк

прадмет хатняга ўжытку, на дзелены ў народных уяўленнях дэма нiчнымi i апатрапейнымi якасцямi. Утылiтарная яго суаднесенасць са смец цем паказвае на сувязь з продкамi, бо смецце само па сабе зяўлялася як бы матэрыяльным увасабленнем душы чалавека: будучы ў су дакрананнi з чалавекам, яно «ўцягва ла» яго пэўную iдэальную частку, на доўга захоўвала яе. Таму натуральнае атаясамленне В. з хатнiм духам. У вёс ках забаранялася выкiдваць В., так i казалi: «Не нада выкiдаць гаспадара». В.дамавiк як увасабленне душаў апекуноў станавiўся надзейным абя рэгам хаты ад пранiкнення варожых уплываў: В. клалi пад калыску, мала дым пад падушку, мялi хату пасля за ходу сонца i ставiлi ў парозе, калi хадзiў нябожчык (параўн. i моўны абярэг: «Соль табе ў вочы, галавешку ў зубы, галень мiж калень»). У абра дах пахавання В. дэманструе рысы як абярэга, так i ўвасаблення душы па мерлага продка (што ў дыяхранii арганiчна звязана). Забараняецца месці ў хаце пасля таго, як нехта вы правіўся ў дарогу, а таксама ў памі нальныя дні. На Палессi не чапалi В. без патрэбы, «каб не патрывожыць душу». Вядомыя прадпiсаннi пе ракiдваць В. праз страху для паляг чэння агонii таму, хто памiрае. Семан- тыка В. як увасаблення i локуса дамавiка/душаў продкаў абумовiла выкарыстанне яго ў народнай меды цынскай магii. Адметна, што В. мог «прымаць на сябе» хваробу («ад уро каў матка хуценька праводзiць В. зле ва i выкiдае той венiк з хаты») i слу жыць своеасаблiвым каналам для яе выдалення. З утылiтарнай функцыяй ачышчэння, вымятання нечысцi звя заны абарончыя, ачышчальнапраду кавальныя функцыi В., успрыманне яго як сродку пазбаўлення ад сурокаў i хваробаў. Шырока распаўсюджанае ўспры манне В. як атрыбута нячыстай сiлы (на В. лётае чараўнiца, а нячыстая сiла нават набывае выгляд мятлы) грунтуецца на хрысцiянскай iнверсii семантыкi паганскiх багоў, душаў продкаў, калi яны набылi рэзка нега тыўнае да сябе стаўленне i перайшлi ў разрад нежыцi. У народнай культуры размяжоўва юцца функцыi В. зялёнага i сухога, «змеценага», якi ў дыялектах меў на зовы «галень», «дзяркач» i актуалi заваў рысы пераважна хтанiчна дэманалагiчнага кшталту. Зялёны, лазневы В., наадварот, увасабляў муж чынскую моц, здароўе, хоць i лiчыўся датычным да праяваў iншасвету.